Луганск. Баевікі мэтанакіравана абстрэльваюць жылыя дамы

19 ліпеня 2014 г.

Навіны

Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы Луганска праводзяцца з боку тэрыторый, кантралюемых баевікамі так званай “Луганскай народнай рэспублікі”.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданьне Informator.lg.ua са спасылкай на тэлефонныя паведамленьні мясцовых жыхароў.

Па дадзеных СМІ, інфармацыя пацьвярджаецца ў зафіксаваных на фота і відэа матэр’ялах.

Адзначаецца, што галоўнай прычынай абстрэлаў “зьяўляецца імкненьне павялічыць колькасьць ахвяраў менавіта сярод мірнага насельніцтва”, “І пры гэтым яны імкнуцца пераканаць мясцовае насельніцтва і сусьветную супольнасьць, што гэтыя ахвяры – наступства злачынных дзеяньняў украінскай улады, якая праводзіць АТА”, — гаворыцца ў матэр’яле.

Па інфармацыі выданьня, былі праведзеныя і рыхтуюцца да правядзеньня новыя правакацыі. “Тэрарысты ЛНР і ДНР сьвядома абстрэльваюць жылыя дамы і раёны населеных пунктаў. І гэтыя працэсы будуць набіраць абароты”, — піша выданьне.

17.07.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/SMI-V-Luganske-boeviki-specialno-obstrelivayut-zhilye-doma-32022.html