“Расея рыхтуе ўвод сваіх войскаў ва Украіну”

19 ліпеня 2014 г.

Навіны

Расея рыхтуе ўвод спэцназа з Растоўскай вобласьці на тэрыторыю Украіны. Пра гэта сёньня на брыфінгу паведаміў кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледваньняў і каардынатар групы “Інфармацыйны Супраціў” Дмытро Тымчук, — перадае карэспандэнт “ОстроВа”.

“За мінулыя выходныя мы атрымалі вычарпальныя пацьверджаньні аб гэтым і можам сказаць пра гэта ўпэўнена. У Растоўскую вобласьць прыбываюць аддзелы групы спэцназа. Гэта разьведвальна-дыверсійныя групы штатных брыгадаў спэцназа расейскага ГРУ. Па нашых дадзеных, камандзёры аддзелаў былі арыентаваныя на ўвод ва Украіну 15 ліпеня. Гэтая дата ня раз мільгала ў той інфармацыі, якую мы атрымлівалі”, — паведаміў ён.

Д. Тымчук зазначыў, што на сёньняшні дзень вырашаецца пытаньне аб тым, пад якім выглядам будуць уводзіцца гэтыя аддзелы ва Украіну.

“Іх то арыентуюць, што яны будуць называцца міратворцамі і Расея рыхтуецца ўвесьці свае так званыя міратворчыя сілы ва Украіну. Альбо гэта будзе фармат “зялёных чалавечкаў”, як гэта было ў красавікуў Крыме, — падкрэсьліў экспэрт.

Ён назваў гэта “адчуваньнем агоніі тэрарыстаў на Данбасе” і спробамі Расеі выратаваць сытуацыю любым чынам.

14.07.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.ostro.org/general/world/news/450186/