Каля населенага пункта Зяленапольле Луганскай вобласьці 13-га ліпеня сіламі АТА зьнішчана калёна тэрарыстаў. Пра гэта паведаміў Дмытро Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.
“Акрамя жывой сілы, зьнішчаны два грузавікі са зброяй. З боку сілавікоў стратаў няма”, — напісаў Тымчук.
Паводле ягонай інфармацыі, уначы баевікамі абстраляны блокпастарунак сілаў АТА каля населенага пункта Старая Красьнянка. “Абстрэл праведзены з стралковай зброі. Стратаў сярод сілавікоў няма. Вайскоўцы адкрылі агонь у адказ”, — зазначыў ён.
Каля 05.00 11 ліпеня ў раёне пасёлка Зяленапольле Луганскай вобласьці тэрарысты абстралялі сілавікоў з 24-й матарызаванай брыгады Яварыўшчыны Львоўскай вобласьці. Па папярэдніх дадзеных, паведамлялася, што загінула каля 30 жаўнераў і больш за 100 параненыя.
13.07.2014
Пераклад з расейскай.