Выратаваць палкоўніка Пуціна

15 июля 2014 г.

Навіны

Фэерычны па сваёй фальшывасьці і лізаблюдству тэкст “Паліттэхналогія палітыкі і ці можна пачуць маўчаньне”.

Аказваецца, людзі, што не жадаюць сьмерці рускім хлопцам, павінны падтрымаць Пуціна, “оказавшегося под нарастающим давлением красно-коричневых реваншистских сил, ностальгирующих по Советской империи. Эти «враги Путина» окопались на самом верху, их идеологи беспрепятственно проникают на федеральные каналы, откуда продолжают моральное давление на Путина”.

Каго акрамя самога сябе спрабуе падмануць аўтар? Людзі на самым версе – гэта бліжэйшыя паплечнікі Пуціна, прызначаныя ім асабіста. Ніводны ідэолаг ня можа прасачыцца на фэдэральныя каналы, каб пра гэта ня ведалі пуцінскія куратары.

Усё чым ужо чатыры месяцы запар займаюцца ўсе гэтыя куратары-эрнсты, дабрадзеявы, кулісцікавы – разбэшчваньне грамадзкай сьвядомасьці прапагандай і растлумачэньнем асноўных палажэньняў пуцінскай крымскай прамовы 18 сакавіка і ягоных далейшых выступаў.

Усе карычнявыя ідэалагемы гэтай прамовы – разьяднаны народ, зьбіраньне спрадвечна нямецкіх (рускіх) земляў, нацыянал-здраднікі, Трэці Райх (Русскій Мір), унікальны генэтычны код нямецкай (рускай) нацыі, незаконна перададзеная бальшавікамі Украіне Наваросія – былі па-вучнёўску сьпісаныя з судэцкай прамовы Гітлера.

Нічога новага за гэты час Дугіны, Праханавы, Прылепіны, Прасвірыны не прыдумалі. Гэтымі ж духаўздымнымі пуцінскімі ідэямі натхніліся й рускія рамантыкі з аўтаматамі Калашнікава, што аднаўляюць новыя межы Русского міра.

Няпраўда, што апазыцыя маўчыць. Супраць шалёнай ідэалогіі Русского Міра, што вядзе краіну да катастрофы, амаль штодня выступаюць Іларыёнаў, Шаўцова, Іхлоў, Бабчанка, Яўлінскі, Нямцоў, Аншакоў, Кара-Мурза, Шаўкоў, Вішнеўскі, Пакроўская, Лукаў, ваш пакорлівы слуга і іншыя. Арганізуе пікеты Камітэт Салідарнасьці з Майданам.

Але мы ні разу ня чулі голас галоўнага рэдактара “Независимой газеты”, які валодае інфармацыйнымі і іншымі магчымасьцямі значна большымі, чым нашыя.

Пакуль, урэшце, ён не параіў нам арганізаваць мітынг або шэсьце ў падтрымку Пуціна. Як у студзені 1905 года ў падтрымку гасудара імпэратара. А чаму б г-ну Рамчукову самому гэтае шэсьце і не ачоліць?

Андрэй Піанткоўскі

4.07.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.echo.msk.ru/blog/piontkovsky_a/1353596-echo/