У Луганску зафіксаваныя неаднаразовыя выпадкі здымкаў расейскімі тэлевізыйшчыкамі пастановачных абстрэлаў мірных жыхароў нібыта ўкраінскімі сілавікамі.
Пра гэта журналістам заявіў прадстаўнік Інфармацыйнага цэнтру СНБА Андрэй Лысенка.
“Для сюжэтаў пераапранутыя тэрарысты выдаюць сябе за ўкраінскіх вайскоўцаў з выкарыстаньнем украінскай сымволікі”, — заявіў спікер.
Лысенка зазначыў, што мірнаму насельніцтву небясьпечна знаходзіцца ў месцах, дзе заўважаныя расейскія журналісты.
Раней ў сацсетках зьявіліся паведамленьні, што ў Луганску заўважаныя расейскія танкі, а баевікі страляюць зь мінамётаў.
11.07.2014
Пераклад з расейскай.