Паміж групоўкамі тэрарыстаў нарастаюць унутраныя канфлікты. Пра гэта журналістам заявіў прэс-сакратар Рады Нацыянальнай Бясьпекі і Абароны Украіны Андрэй Лысенка.
Па ягоных словах, лідэра тэрарыстаў, якія пакінулі Славянск, Ігара Гіркіна яго бліжэйшае атачэньне абвінавачвае ў прысабечваньні каштоўнасьцяў з разрабаванага горада.
Мясцовы крыміналітэт даў Гіркіну двое сутак на вяртаньне касы, зь якой фінансуюцца наёмнікі і якая была перададзена яму з РФ”, — заявіў спікер.
Раней паведамлялася, што ад пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі тэрыторыі, што кантралююцца ўзброенымі тэрарыстамі на Данбасе, паменшыліся ўдвая.
8.07.2014
Пераклад з расейскай.