У нядзелю 29-га чэрвеня сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ наведалі Ігумен (цяперашні Чэрвень) і яго мэмарыяльныя ваколіцы — месцы расстрэлу расейскімі акупантамі ў 1941 годзе тысячаў беларускіх вязьняў-патрыётаў, польскіх і летувіскіх ваеннапалонных. Фронтаўцы і патрыёты з суседніх краінаў мэмарыялізавялі месцы забойстваў і стратаў людзей (паставілі крыжы, помнікі і знакі памяці) і кожны год у канцы чэрвеня ва ўрачыстай жалобе наведваюць гэтыя мясьціны, распавядаюць ўсё як было. Ніжэй здымкі з сёлетняй паездкі на Ігуменшчыну. -інф-