РПЦ. “По чём опиум для народа?”

3 ліпеня 2014 г.

Навіны

З 2011 года прыбыткі РПЦ вырасьлі ў тры разы. Паводле дадзеных Фэдэральнай падаткавай службы РФ, Руская праваслаўная царква па выніках 2013 года зарабіла 4,6 млрд рублёў (135 млн даляраў). Паводле дадзеных СМІ, у 2011 годзе РПЦ атрымала 1,47 млрд рублёў. Крыніцы прыбыткаў царквы – правядзеньне абрадаў, продаж літаратуры і рэлігійнай сымволікі.

Храмы Санкт-Пецярбурга сталі для РПЦ самымі прыбытковымі – 2,9 млрд рублёў. У пяць разоў менш пакінулі ў храмах прыхажане Масквы – 800 млн. Трэцяе месца ў Валагодзкай вобласьці – 327 млн рублёў.

Паводле дадзеных СМІ, штогадовы прыбытак РПЦ ад ахвяраваньняў і з іншых крыніц складае 100-150 млн даляраў. Частка гэтых сродкаў інвэстуецца ў розныя бізнэс-праекты, у тым ліку ў рэстаранны і гатэльны бізнэс, сельскую гаспадарку, гуртавы і розьнічны гандаль.

РПЦ ня раз падзьвяргалася крытыцы ў сувязі з бізнэс-дзейнасьцю. Аднак абвінавачваньні рэдка даходзяць далей за СМІ. Паказальны выпадак – судовае разбіральніцтва грамадзкіх актывістаў з настаяцелямі маскоўскага Храма Хрыста Збаўцы. На тэрыторыі храма знайшлі “бізнэс-цэнтар” – гандлёвыя павільёны, аўтамойку, хімчыстку, шынамантаж. Суд прыняў бок храма, пагадзіўшыся з тым, што тавары і паслугі прадастаўляюцца бясплатна, а плата за іх расцэньваецца як дабраахвотнае ахвяраваньне.

1.07.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://nvua.net/world/135-mln-za-opium-naroda-S-2011-goda-dohody-RPC-vyrosli-v-tri-raza-1958.html