ЗА ЎКРАІНУ І БЕЛАРУСЬ

10 июня 2014 г.

Навіны

Ня трэба баяцца імпэрскіх пагрозаў Масквы. Фашызм трэба перамагаць. Таму нам беларусам пара ўжо цяпер рыхтавацца да адбіцьця рускай фашысцкай агрэсіі, маючы на ўвазе вопыт Украіны і пазьбягаючы ўкраінскіх памылак.

У мінулы раз я пісаў пра неабходнасьць назапашваць зброю, выбухоўку, яднацца ў невялікія (дзьве-тры асобы) групы і нічога пакуль не рабіць – чакаць неабходнага часу, бо ня выключана, што Пуцін палезе і ў Беларусь. Яго трэба сустрэць востра, цьвёрда і рашуча.

Пры гэтым неабходна ўсьведамляць, што расейска-украінская вайна – гэта і наша вайна. Там вырашаецца будучыня ня толькі вольнай Украіны, але і вольнай Беларусі. Калі пуцінскія фашысты падаб’юць Украіну, то яны нападуць і на Беларусь, і нам ня будзе каму дапамагчы. Таму дапамагайма Украіне. Заклікаю беларускіх мужчын, якія могуць валодаць зброяй, ехаць дабраахвотнікамі на Украіну і ўступаць у атрады ўкраінскага супраціўленьня акупантам (тыпу “Данбас”). Беларуская дапамога патрэбная і ўкраінцам, і беларусам. Акрамя таго, ваюючы за Украіну, беларусы набудуць вайсковы вопыт барацьбы з фашызмам, які можа вельмі прыдасца потым у Беларусі. Будзьма вартыя нашых слаўных продкаў ліцьвіноў, якія пасьпяхова на працягу пяцісот гадоў баранілі сябе і нашае дэмакратычнае Вялікае Княства Літоўскае і ўратавалі манархічную Эўропу ад маскоўска-мангольскай Арды. Фашызм павінен быць ліквідаваны, агрэсіўная імпэрыя разбурана. Яднаймася – будзем моцнымі. Змагаймася – пераможам!

8 чэрвеня 2014 г.Зянон ПАЗЬНЯК

Паважаныя беларусы, гэты тэкст прапануецца шырока распаўсюджваць як улётку. Кожны беларус павінен ведаць пра расейскую небясьпеку і быць гатовым да абароны сваёй краіны. Ня трэба давяраць хлусьліваму расейскаму тэлебачаньню, якое вядзе інфармацыйную вайну. Наш канстытуцыйны абавязак - бараніць краіну.