Каля 7.30 29 траўня невядомыя людзі незаконна завалодалі шасьцю службовымі аўтамабілямі тытунёвага дыстрыб’ютара ООО “Мегаполіс-Україна”, паведамляе “ОстроВ” са спасылкай на прэс-службу Данецкага абласнога ўпраўленьня міліцыі.
Крыніца “ОстровА” таксама заявіла, што акрамя машын былі скрадзеныя цыгарэты на суму больш за 2 млн грыўнаў. У прэс-службе міліцыі гэтую інфармацыю пакуль не пацьвердзілі.
“Мегаполіс-Україна” – расейска-украінская кампанія, якая займаецца дыстрыбуцыяй тытунёвых вырабаў.
29 траўня прадстаўнікі фантомнай “Данецкай народнай рэспублікі” скралі машыну “хуткай дапамогі”.
Гіпэрмаркет “Мэтро” у Данецку, які знаходзіцца ў раёне міжнароднага аэрапорта Данецка, разрабавалі марадзёры.
30.05.2014
Пераклад з расейскай.