У Расеі рыхтуюць наёмнікаў для тэрактаў ва Украіне

10 чэрвеня 2014 г.

Навіны

Генэральная пракуратура Украіны распачала дасудовае рассьледваньне па фактах вярбоўкі і падрыхтоўкі наёмнікаў для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасьці ва Украіне, паведамляе “Украинская правда” са спасылкай на прэс-службу ведамства.

Паводле дадзеных Генпракуратуры, злачынныя дзеяньні грамадзян Расеі на тэрыторыі Украіны “прывялі да гібелі 122 чалавек, раненьням амаль 200 чалавек і іншых цяжкіх наступстваў”.

“З мэтай утварэньня ваеннага канфлікта, зьдзяйсьненьня тэрактаў у Данецкай і Луганскай вобласьцях, зьвяржэньня дзяржаўнай улады і парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны грамадзяне РФ утварылі на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі незаконныя ўзброеныя фармаваньні – спэцыяльныя вучэбныя цэнтры, у якіх праводзіцца вярбоўка, фінансаваньне і навучаньне наёмнікаў”, — гаворыцца з заяве.

Па дадзеных ведамства, узброеныя наёмнікі за матэрыяльнае ўзнагароджаньне ў ваенным снаражэньні бесперашкодна прапускаюцца адказнымі асобамі Памежнай службы ФСБ Расеі ва Украіну, дзе актыўна ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасьці.

1.06.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/Genprokuratura-V-Rossii-gotovyat-naemnikov-dlya-teraktov-v-Ukraine-25176.html