У Растове фармуюцца атрады тэрарыстаў для прарыву ўкраінскай мяжы

10 июня 2014 г.

Навіны

У памежных раёнах Расеі фармуюцца новыя атрады баевікоў для перакіду ў Данбас. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледваньняў Дмытро Тымчук.

“Як толькі сілы АТО аднавілі актыўныя дзеяньні, зьявілася інфармацыя пра фармаваньне ў памежных раёнах Расеі новых атрадаў баевікоў для закідваньня ў Данбас. Сёньня ідэнтыфікавалі фармаваньне аўтакалёны з тэрарыстамі і зброяй у Растоўскай вобласьці РФ”, — піша Тмычук.

Ён дадаў, што “штаб АТО пакрыху арганізоўвае ўзаемадзеяньне з памежнікамі – прынамсі ў плане падтрымкі сіламі авіяцыі”.

Надоечы падчас сутыкненьняў на ўсходзе Украіны загінулі двое ўдзельнікаў антытэрарыстычнай апэрацыі (АТО), яшчэ 45 атрымалі раненьні.

Страты баевікоў на заўтрашні дзень, па дадзеных “ЛІГБізнесінформ”, складаюць 500 чалавек.

4.06.2-14

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/Tymchuk-V-Rostove-formiruetsya-avtokolonna-s-terroristami-dlya-proryva-granicy-25589.html