42 крымінальныя справы супраць атачэньня і “сям’і” Януковіча

10 июня 2014 г.

Навіны

Генпракуратура Украіны адкрыла 42 крымінальныя справы супраць прадстаўнікоў мінулай улады, заявіў в.а. генпракурора Алег Махніцкі ў непасрэдным эфіры тэлеканала “Україна”.

“На сёньня ёсьць 42 крымінальныя вытворчасьці, якія тычацца дзейнасьці папярэдняй улады. Маёмасьць адной толькі “сям’і” арыштаваная на каля паўтара мільярда грыўнаў”, — паведаміў Махніцкі.

Сёньня ўся маёмасьць сям’і Януковіча ва Украіне і “значныя актывы” замяжой арыштаваныя.

Генпракуратура хоча пазбавіць недатыкальнасьці трох народных дэпутатаў.

На экс-намгенпракурора Рэната Кузьміна адкрытыя дзьве крымінальныя справы, якія пагражаюць яму сур’ёзным турэмным тэрмінам.

6.06.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Protiv-predstaviteley-rezhima-YAnukovicha-otkryli-42-ugolovnyh-dela-25125.html