Лідэр фантомнай “Луганскай народнай рэспублікі” Валеры Болатаў хоча адключыць у вобласьці сьвятло, ваду і прапануе насельніцтву забіваць украінскіх вайскоўцаў.
Ператварыць Луганшчыну ў “выпаленую зямлю” запрапанаваў Болатаў, паведамляе “Укрінформ”.
“Мы павінны зрабіць выпаленую зямлю пад нагамі гэтых фашыстаў. Мы павінны адключыць сьвятло, па магчымасьці, ваду – усё, што тычыцца жыцьцязабесьпячэньня гэтых фашыстоўскіх варвараў”, — заявіў Болатаў (гэта так пра ўкраінцаў)
Па ягоных словах, усё насельніцтва вобласьці, ад малых да старых, павінна зьнішчаць украінскіх вайскоўцаў. У крайнім выпадку – паведамляць пра іх баевікам. “Мы не павінны даваць ім шансу”, — сказаў кіраўнік тэрарыстаў.
Раней Болатаў загадваў падрыхтаваць бомбасховішчы на тэрыторыі Луганскай вобласьці.
4.06.2014
Пераклад з расейскай.