Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЦІ БУДУЦЬ ПАМІРАЦЬ ЗА РЭЖЫМ?

Нядаўна ўступіў у дзеяньне лукашысцкі закон аб беларусах замежжа. Адказным за яго ажыцьцяўленьне і датрыманьне празначана Міністэрства замежных спраў (гэта значыць – міністар спадар-гэбіст Макей). Да гэтага часу і без такога закону рэжымнае гэбэ праз рэжымныя амбасады рабіла сваю чорную справу па захопу і разбурэньні беларускіх арганізацыяў за мяжой, якія паўсюдна ўзьніклі ў 90-х гадах. Тэхналёгія была простай. У асяроддзі беларускай арганізацыі агентура шукала няўстойлівых людзей. Іх запрашалі ў амбасаду, вялі нібыта патрыятычныя размовы пра агульныя беларускія інтарэсы, пра агульную зацікаўленасьць у культуры, пра кансалідацыю высілкаў, бо, маўляў, “Беларусь у нас адна”.

Прапаноўвалі агульныя пляны працы на культурнай глебе, абяцалі фінансаваньне, намякалі на асабістыя грашовыя выгады. Пры падатлівасьці на ўгаворы такі “кліент” раптам рабіўся актыўным і пачынаў прапаноўваць розныя сумніўныя ініцыятывы ў беларускай арганізацыі. Заўсёды знаходзіліся шчырыя прастакі, якія яго падтрымлівалі. Іншыя, натуральна, — не падтрымлівалі. Пры напорыстай актыўнасьці “кліента” (кліентаў) узьнікаў канфлікт, потым склокі, накіраваныя на захоп арганізацыі ініцыятыўнай групай, і (у выпадку захопу) заканамерны раскол арганізацыі на дзьве часткі, зь якіх адна заставалася на беларускіх адраджэнскіх пазыцыях, другая пачынала супрацоўнічаць з лукашысцкай амбасадай, атрымліваць адтуль падтрымку і грошы, удзельнічаць у мерапрыемствах рэжыму, карыстацца чырвона-зялёным сьцягам, гэрбам “капуста”, падтрымліваць лукашысцкія выбары, маўчаць пра палітвязьняў, пра зьнішчэньне беларускіх школаў і г. д.

У канцы 90-х – пачатку 2000-х такая “апэрацыя” адбылася ва ўсіх беларускіх арганізацыях на абшарах былога СССР. Беларускія арганізацыі раскалолі ўсюды: і ў Расеі, і ў Прыбалтыцы, і ва Украіне, і ў Малдове – усюды. Разьбілі напалам нават такую моцную структуру, як ТБК у Вільні. Усюды ўжывалася апісаная вышэй мэтода. Не атрымалася толькі ў Амэрыцы, у Канадзе ды ў Вялікабрытаніі.

У ЗША на падбой былі кінутыя істотныя сілы з Масквы. Нічога не ўдалося. Бясслаўна праваліліся ўсе атакі і знаныя ўжо тут квазі-епіскап Салагуб, маскоўскі шпіён Чудзін-Васілеўскі, дзяк Якунін, квазі-епіскап Касьцюк etc. (Небарака Чудзін-Васілеўскі, праваліўшыся, ад растройства нават напісаў у Інтэрнэце злосную сагу аб сваёй барацьбе зь беларусамі пад загалоўкам “10 лет в тылу врага”.)

Зьяўленьне Макея ў замежнай палітыцы таксама не прайшло незаўважна. Зноў пачалі ўзьнікаць у Нью-Ёрку “актыўныя суб’екты”, пранікаць у беларускія арганізацыі, выступаць з пустапарожнімі ініцыятывамі, ствараць склокі ў калектыве, рыхтаваць каманды ды рэйдарскія захопы арганізацыяў. Камічна ўжо выглядае гэтая зацяганая партытура з выканаўцамі-актывістамі.

Ня так даўно знайшоўся такі чарговы “кліент” у Брукліне. Пабываў у рэжымным дып. Прадстаўніцтве пры ААН і аб’явіў, што стварыў каманду маладзёнаў ды зьбіраецца ачоліць гарадзкі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА), а ранейшае кіраўніцтва – ськінуць. У выніку 1-га чэрвеня адбыўся выбарчы сход БАЗА, на якім за стварэньне склокаў, за супрацоўніцтва з лукашысцкімі структурамі, за нечыстаплотнасьць у грашовых дачыненьнях маладзёны і сябры арганізацыі выключылі зь яе актыўнага “кліента”. Тут беларусы адрэагавалі рашуча, як украінцы: прагаласавалі і — пайшоў прэч. Мусяць жа засвойвацца і гісторыя, і вопыт.

Цяпер, дарэчы, розных тыпчыкаў, аматараў за падачкі аб’яднацца вакол Лукашэнкі пад чырвона-зялёнай меткай зьявілася шмат дзе. Рэжым думае такім чынам узбудзіць у гопнікаў свой зялёны застабільны патрыятызм. Тут і хакей скарысталі.

Але марная справа. Ня будуць гопнікі паміраць за вусатага кліента Масквы.

3 чэрвеня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК

3/6/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2014
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024