Баскі ідуць да незалежнасьці

3 июня 2014 г.

Навіны

30 траўня партугальская газэта “Jornal de Noticias” апублікавала артыкул пад тытулам “Баскскі Парлямант заявіў аб праве на самавызначэньне тэрыторыі”. Вось гэты артыкул:

Баскскі Парлямант заявіў у сераду, што “Euskal Ferria” (Краіна Баскаў) мае права на самавызначэньне і што гэтае права “палягае на моцы сваіх грамадзян, якім выпадае вольна і дэмакратычна прыняць рашэньне пра яе палітычны статус”.

Прапанова была прынята галасамі нацыяналістаў PNV i EH Bildu і зьяўляецца часткова паўтарэньнем рэзалюцыі, прынятай раней у 1990 годзе галасамі PNV, EA i Euskadiko Ezkerra.

У тэксьце пазначана, што баскі маюць права прыймаць рашэньне аб сваім “палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным статусе, надаючы сабе ўласны палітычны лад або падзяляючы, часткова ці цалкам, свой сувэрэнітэт зь іншымі народамі”.

Прапанова мела галасы супраць з боку PSE, PP i UPyD, якія паставілі пад пытаньне юрыдычную дэфініцыю права на самавызначэньне.

Пераклаў з партугальскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.jn.pt/PaginaInicial/Mundo/Interior.aspx?content_id=3941475