У сярэдзіне траўня ў Бэрліне прайшоў зьезд Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў. Цікава, што на зьезьдзе новым віцэ-прэзыдэнтам Генэральнай рады гэтай канфэдэрацыі быў абраны тав. Аляксандр Ярашук зь Беларусі. У інтэрв’ю ён заявіў:
“Международному профсоюзному движению достаточно хорошо известна ситуация с правами трудящихся в Беларуси, МКП пристально наблюдала за ее эволюцией”.
Нагадаем, што тав. Ярашук служыць у Менску прэзыдэнтам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. На гэтай службе ён ужо больш за 10 гадоў. Дэмакратычныя прафсаюзы і іх лідэры (сярод іх не было тав. Ярашука) узьніклі і пачалі дзейнічаць на хвалі масавых выступаў працоўных увесну незабыўнага 1991 года. А вось гэты тав. Ярашук быў заўважаны ў беларускай інфармпрасторы толькі сваімі заявамі пра неабходнасьць “хутчэйшай інтэграцыі Беларусі ў Расею”. Потым ён неяк нечакана зьявіўся ў дэмпрафсаюзах і стаўся прэзыдэнтам іхняга кангрэсу.
За згаданай эвалюцыяй падзей назіралі ня толькі ў замежжы, але і беларусы на радзіме. Тав. Ярашук прышоў у прафсаюзы з камандай такіх жа раней невядомых дзеячаў. На працягу кароткага часу з баявітай, папулярнай сярод рабочых, сапраўды дэмакратычнай арганізацыі каманда зрабіла задушлівую бюракратычную кантору.
Дэмакратычныя актывісты былі выдалены з прафсаюзаў, пачала працу рэжымная агентура. Ад кангрэсу засталася адно назва. Але цікава, што ў замежжы неяк не заўважылі гэтых пераменаў. Усе гэтыя гады агентура начале з тав. Ярашуком не вылазіць з замежных гастроляў, дзе прадстаўляе ліквідаваны імі беларускі дэмакратычны рабочы рух.
Мяркуем, што за гэтай палітыкай стаяць немцы. Яны ня толькі трэніруюць лукашыстоўскія рэпрэсіўныя структуры і аплочваюць беларусафобаў кшталту мадам Алексіевіч, але й сочаць за тым, каб у Эўропе не забываліся на Партыю Галіхвэ (псэўда-БНФ), фальшывых дэмпрафсаюзьнікаў і падобныя рэжымныя крэатуры. Сымвалічна, што цітушка Ярашук стаўся “бальшым начальнікам” менавіта ў Берліне. Немцы забясьпечваюць для нас чарговага купэйнага пасажыра з пламбаванага вагона.
Сымон Рудзік