Падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на Усходзе Украіны сілавікі спрабуюць зьвесьці да мінімуму пагрозу мірнаму насельніцтву і разбурэньняў, таму навядзеньне парадку тут ідзе нейкім чынам павольней.
Пра гэта заявіў міністар Кабінэту міністраў Астап Сэмэрак у эфіры “5 канала”.
“Антытэрарыстычная апэрацыя праходзіць з ужываньнем той тактыкі і стратэгіі, якая дазваляе максімальна забясьпечыць бясьпеку і захаваць жыцьці мірных людзей”, — сказаў Сэмэрак.
Ён таксама заявіў, што ва ўрадзе прынятае рашэньне не ўжываць падчас антытэрарыстычнай апэрацыі тэхнічных і ваенных сродкаў, якія могуць ператварыць украінскія гарады ў руіны.
“Ёсьць стратэгія выкарыстаньня цяжкой ваеннай тэхнікі і разбурэньня дамоў, як гэта адбывалася ў Расейскай Фэдэрацыі, а менавіта ў Чачэніі. Украінская ўлада не пайшла на гэты сцэнар. Сучасная ўкраінская ўлада дэманструе іншы падыход да рашэньня праблемы тэрарызма”, — сказаў Сэмэрак.
9.05.2014
Пераклад з расейскай.