Старшыню Аддзела зьнешніх царкоўных зносінаў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна 10 траўня не пусьцілі на тэрыторыю Украіны ў міжнародным аэрапорце Днепрапятроўска. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Маскоўскага патрыярхату паведамляе агенцыя REGNUM.
10 траўня герарх прыляцеў на сьвяткаваньне 75-гадовага юбілея мітрапаліта Днепрапятроўскага і Паўлаградзкага Ірынэя. Пасьля чаканьня ў аэрапорце яму ўручылі пісьмовае паведамленьне аб забароне на ўезд на тэрыторыю Украіны.
Мітрапаліт Іларыён павіншаваў калегу на тэрыторыі пункта памежнага кантролю і ўручыў юбіляру ордэн Данііла Маскоўскага І ступені.
10.05.2014
Пераклад з расейскай.