Заява МЗС Украіны наконт нэанацыстоўскіх выступаў у РФ

8 мая 2014 г.

Навіны

Ва Украіне глыбока заклапочаныя шматлікімі сходамі расейскіх нэанацыстаў, якія 1-га траўня пры поўным патураньні з боку ўлады вольна і бесперашкодна маршыравалі вуліцамі расейскіх гарадоў, гукалі агідныя ўсяму цывілізаванаму сьвету расістоўскія, шавіністычныя і ксэнафобскія лёзунгі.

Гларыфікацыя Гітлера адначасова з праслаўленьнем Сталіна, таталітарныя ідэалогіі, лёзунгі рэваншызму, ксэнафобіі, нецярпімасьці, антысэмітызма і вялікадзяржаўнага шавінізма – гэтыя небясьпечныя зьявы, якія разьвіваюцца ў РФ на фоне перасьледу і здушэньня якіх-кольвечы дэмакратычных праяваў у расейскім грамадзтве, ёсьць выклікам усяму цывілізаванаму чалавецтву.

Україна катэгарычна асуджае разгул нэафашыстоўскіх рухаў у РФ і патрабуе неадкладнага спыненьня шавіністычнай гістэрыі у расейскай інфармацыйнай прасторы.

1.05.2014

Крыніца: Прэс-цэнтар Міністэрства Замежных Справаў Украіны http://mfa.gov.ua/ua/press-center/comments/1159-zajava-mzs-ukrajini-shhodo-neonacistsykih-vistupiv-v-rf