Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Андрэй Піанткоўскі: Вы хочаце памерці за Нарву?

Доўгія гады вымушанага адпачынку пасьля таго, як яго адсунуць ад улады, Пуцін будзе праклінаць свайго жуліка спічрайтэра, які перапісаў для ягонага крымскага пэрформанса 18 сакавіка судэцкую прамову “добрага Гітлера”.

Нельга адкрываць магілы такіх мерцьвякоў.

Народ, які перамог германскі нацызм і зрабіў гэтую перамогу сваім паганскім культам, з захапленьнем заглынуў усе д’ябальскія ідэалагемы нацыястоўскай прапаганды, памножанай на магчымасьці сучаснага тэлебачаньня, — разьяднаны народ, зьбіраньне нямецкіх (рускіх) земляў, Трэці Райх (Русскій мір, Пятая Імпэрыя), Ein Volk ein Reich ein Fuerer, купка нацыянал-здраднікаў.

Здавалася, што як 2 жніўня 1914 года, уся краіна са сьцягамі, прапарамі, абразамі, партрэтамі цара, георгіеўскімі стужачкамі ўкленчыла перад рэзыдэнцыяй у Нова-Агарова.

Суровыя пралетарскія правадыры Левага Фронту, якіх судзілі за арганізацыю бунта ў дзень інаўгурацыі гасудара-імпэратара, вернападдана гукалі з сваіх змрочных лёхаў “Да здравствует Владимир Владимирович Путин, собиратель земель русских!”

Буржуазныя апазыцыйныя дамачкі какетліва кідалі пад ногі брутальнага Пераможцы букеты вырабленых камплімэнтаў.

Бракавала толькі класічных словаў “истинный ариец, беспощадный к врагам Русского Мира”. Іх вымавіў праз некалькі дзён выдатны рускі патрыёт, дастойны ўнук Молатава-Рэбінтропа, які абвясьціў Пуціна, сябе і нас усіх разам зь імі нашчадкамі арыйскага племені, што спусьцілася з Карпацкіх гор і мірна запоўніла ўсю эўрапейскую прастору да самага форта Рос на Ціхім акіяне.

Правадыр не чакаў такога аглушальнага эфэкту і не імкнуўся да яго ад пачатку. У яго была канкрэтная прагматычная задача: згвалціць па-братэрску Украіну, ні ў якім разе не дазволіўшы ёй вырвацца з эўразійскай сеткі крымінальных паханатаў і абраць эўрапейскую мадэль эканамічнай і палітычнай канкурэнцыі. Такі выбар мог бы стацца небясьпечна заразным прыкладам для расейскага грамадзтва і падарваць духоўныя скрэпы злодзейскай Дзюдохэрыі.

Анэксія Крыма разглядалася ім як адзін з інструмантаў вырашэньня чыста ўкраінскай праблемы, а не як пачатак духаўздымнай кампаніі ўзьяднаньня Русского міра. Да 18 сакавіка Пуцін і не марыў аб гістарычнай місіі Уладзіміра Таўрыцкага, зьбіральніка земляў рускіх. Яго цалкам задаволілі б значна больш сьціплыя лаўры здушальніка Украінскай антыкрымінальнай рэвалюцыі.

Але з 18 сакавіка ён стаўся закладнікам новага гераічнага міфа, які імкліва скарыў сэрцы ўражлівых расейцаў і цалкам выкрэсьліў з калектыўнай памяці папулярны мем “Путин-вор”, што ўбіраўся ў сілу.

Упершыню з 1999-га, з таго духаўздымнага, але ўжо даўно зашмальцаванага слогана “мачыць у сарціры” – і вельмі сваечасова для правадыра – знайшлася сьвежая міфалагема зьбіраньня земляў, якая працавала на пэрпэктыву легітымізацыі яго пажыцьцёвай улады. Пуцін цяпер – наша Усё: Іван Каліта, Дзімітры Донскі, Іван Жахлівы, Пётр Першы, Кацярына Вялікая, Ёсіф Крывавы ў адным флаконе. Крымнаш. Русский мир.

Гэтая рамантычная перазагрузка сістэмастваральнага міфа добрая для валадара яшчэ й тым, што аўтаматычна бярэ пад увагу наяўнасьць зьнешніх ворагаў і нацыянал-здраднікаў, а значыць лёгка і назаўсёды растлумачыць і абвальную дэградацыю злодзейскай эканомікі, якая настае, і неабходнасьць суровай зачысткі нязгодных. Уласна ніякага іншага раскладу дня, які ўмацоваў бы ягоную ўладу, ён сфармуляваць ужо ня ў стане.

Але і яна ж, і ў гэтым крыецца яе сур’ёзная небясьпека, патрабуе дынамікі, карціны сусьвету Русского міра, якая ўвесь час пашыраецца. Статыка, любы намёк на адступленьне перад зьнешнім ворагам сьмяротныя для яе, нараджаюць нават сярод самых гарачых прыхільнікаў страшную падозру “Царь не настоящий!”

Цяпер да самага свайго апошняга дня ва ўладзе яму наканавана быць Уладзімірам Сапраўдным, лісьлівіць свайму арыйскаму племені, што спусьцілася з гор, і задавальняць яго.

Сыты, геданісцкі, дэкадэнцкі, забюракратызаваны, лянівы, хітры, баязьлівы, няшчыры, цынічны Захад, на які наша арыйскае племя ўжо якое стагоддзе гадзіць, глядзіць сваімі касымі вачыма і зь нянавісьцю і зь любоўю і ніяк наглядзецца ня можа, запрапанаваў яму мюнхэнска-жэнеўскую зьдзелку: Крым праехалі, астатняя Україна будзе незалежнай пазаблокавай дзяржавай у нашай зоне ўплыву, тыпу Фінляндыі пры Савецкім Саюзе.

Пуцін да 18 сакавіка пагадзіўся б, у ходзе нудных перамоваў выгандляваў бы для сябе максімальна жорсткія парамэтры зьнешняга кіраваньня рэшткай Украіны і з пачуцьцем глыбокага задавальненьня закрыў бы гэтую тэму.

Але не такі ўжо Пуцін пасьля 18 сакавіка. Ён знайшоў сваю Чашу Грааля, якая абяцае яму вечнасьць! На прамой лініі з супляменьнікамі 17 красавіка ён перш за ўсё натхніў нас, паведаміўшы, што ўсе мы зьяўляемся носьбітамі ўнікальнага гэнэтычнага коду. З уласьцівай яму вялікадушнасьцю ён прызнаў наяўнасьць у іншых плямёнаў і народаў некаторых паасобных добрых уласьцівасьцяў (мэркантыльнасьць, разьлік, напрыклад), але асабліва падрэсьліў нашую фундамэнтальную перавагу перад усімі іншымі этнасамі: духоўнасьці ў іх няма ні х**.

І, урэшце, ён паставіў перад разагрэтым племенем новую натхняльную мэту – Наваросія: шэсьць рускіх вобласьцяў, незаконна перададзеных Украіне ці то жыдабендэраўцамі, ці то жыдабальшавікамі (бог ім суддзя).

Бязбожны і бездухоўны Захад быў крыху разгублены. У прынцыпе ён заўсёды гатовы быў здаць Украіну. Першай аўтаматычнай рэакцыяй на ўкраінскі крызіс былі заявы Абамы і Расмусэна, што й ЗША і НАТО цалкам выключаюць ваеннае ўмяшальніцтва ў канфлікт, бо Україна не зьяўляецца сябрам Паўночнаатлаттычнага Альянсу. Сапраўды, хто ж пойдзе на вайну з супэрядзернай дзяржавай, каб абараніць дзяржаву, перад якой ніхто ня браў ніякіх абавязацельстваў. Пра Будапэшсцкі мэмарандум можна забыцца як пра простую паперку. Курыца ня птушка, мэмарандум не дамова.

Ускосны пуцінскі ядзерны шантаж у выпадку з Украінай пасьпяхова спрацаваў. Тэндэнцыя, аднак, напружыла – і вельмі сур’ёзна – нашых зацятых партнёраў. Крым, Наваросія, што яшчэ прыйдзецца кінуць на алтар фантазмаў арыйскаму племені, якое два дзесяцігоддзі ўсё ўстае з каленаў і даўно ўжо ня ведае, чым бы па справе яму заняцца.

Паўночны Казахстан? Пуцін, зразумела, удае шалёнага, у гэтым частка ягонай прафэсіі і ягонай пасьпяховай стратэгіі, але мыла ён ня есьць, гэта адназначна. І цудоўна разумее, што варта яму будзе толькі заікнуцца аб гэтых тэрыторыях у кантэксьце вялікай ідэі Русского міра, як Семірэчча адразу ж запоўняць ветлівыя жоўтыя чалавечкі. Іх будзе шмат, вельмі шмат, яны перарэжуць Транссібірскую магістраль і паспрыяюць на Далёкім Усходзе і ў Сібіры свабоднаму волевыяўленьню карэнных народаў па ўзьяднаньню іх з гістарычнай Радзімай, імпэрыяй дынастыі Юань. І безнадзейна спадзявацца на ядзерную зброю ў канфлікце з цывілізацыяй, для якой каштоўнасьць чалавечага жыцьця традыцыйна роўная нулю.

Так што ж тады застаецца для падтрыманьня жыцьцяздольнасьці ідэі зьбіраньня земляў рускіх? Нарва. Руская Нарва. Горад рускай баявой славы, дацкая крэпасьць, спаленая Іванам Жахлівым, і якая па нейкаму дзіўнаму непаразуменьню апынулася на тэрыторыі краіны-сябра агрэсіўнага блока НАТО. Так, суадносіны патэнцыялаў звычайных узбраеньняў краінаў НАТО і Русского Міра на сёньняшні дзень такое, што на чым бы і ў якой бы колькасьці ні прыехалі б зялёныя чалавечкі ў Нарву, каб забясьпечыць правядзеньне рэфэрэндума аб узьяднаньні з Расеяй, яны могуць быць ліквідаваныя войскамі агрэсіўнага блоку на працягу паўгадзіны.

Але яны ня будуць ліквідаваныя. Таму што за імі стаіць паўшалёны, з пункту гледжаньня Захаду, валадар Русского Міра, які паслаў іх, у распараджэньні якога – не цэбар ядзерных памыяў, як у Кім Чэн Ына, а найбуйнейшы ў сьвеце ядзерны арсэнал. Глыбока крануты разгромам сваіх сілаў інвазіі, Пуцін не адразу пойдзе на ўзаемна гарантаванае самагубства са Злучанымі Штатамі, а зьнішчыць для пачатку, напрыклад, пару эўрапейскіх мэгаполісаў.

А ў самых ЗША буйнейшыя і аўтарытэтнейшыя экспэрты і палітолагі ад вэтэрана савецкай выведкі Дзімітрыя Канстанцінавіча Цымеса да вэтэрана амэрыканскай дыпламатыі Гэнры Кісінджэра зададуць сваім суайчыньнікам сакрамэнтальнае пытаньне: “Вы хочаце памерці за Нарву?”

Таму Захад ніколі ня пойдзе на вайну з Расеяй дзеля абароны Эстоніі (або Латвіі) таксама, як не пайшоў дзеля абароны Украіны. У Крамлі гэта цудоўна разумеюць і з захапленьнем узважваюць апэтытныя магчымасьці, якія адкрыліся.

Але ў Крамлі, мабыць, недаацэньваюць другі бок гэтай пакутлівай для Захада дылемы. Захад ні ў якім выпадку ня можа дазволіць сябе і адмовіцца ад абароны тэрыторыі краіны-сябра НАТО. Адмова змагацца за Нарву будзе азначаць канец НАТО, канец ЗША як сусьветнай дзяржавы, сыход Захаду з Сусьветнай Гісторыі. Спакушальная мэта для ідэёлагаў і практыкаў Русского Міра.

Ці мае Захад выйсьце з гэтай лагічнай пасткі? Мае і, здаецца, Захад пачынае менавіта да яго рухацца. Адзінае выйсьце заключаецца ў тым, каб у прынцыпе не дапусьціць самога ўзьнікненьня невырашальнай для Захаду дылемы Нарвы.

Для гэтага шалёная, надзвычай небясьпечная для Расіі і ўсяго сьвету гітлерская ідэалагема зьбіраньня спрадвечных земляў, узятая Пуціным з мінулага стагоддзя, павінна пераканаўча прадэманстраваць (і перш за ўсё расейскаму грамадзтву) сваю немагчымасьць ужо на першай (украінскай) стадыі сваёй рэалізацыі.

Калектыўны Пуцін, мяркуючы па ўсім, шчыра ўражаны нарастаньнем маштабу эканамічных санкцый, у тым ліку пэрсанальных, з боку, здавалася б, слабых, бязвольных партнёраў, якімі да апошняга часу ён пасьпяхова маніпуляваў. Ён проста не знайшоў часу пралічыць за дошкай пазыцыю на некалькі хадоў наперад з пункту гледжаньня Захаду. Так, санкцыі нанясуць шкоду ня толькі Расеі, але й глабальнай эканоміцы ў цэлым. Але з 18 сакавіка 2014 года Пуцін стаўся для Захаду экзыстэнцыяльнай праблемай, за рашэньне якой можна і трэба будзе чымсьці й паплаціцца.

Акрамя эканамічных санкцый будзе безумоўна прадпрынята падрабязьнейшае інфармаваньне (адрасы, яўкі, паролі, нумары рахункаў) расейскай і сусьветнай грамадзкасьці аб прыродзе і структуры асабістых маёмасьцях Пуціна і яго бліжэйшага атачэньня. Абнародваньне рахункаў і актываў Пуціна – палітычна значна больш страшная для яго пагроза, чымсьці проста іх замарожваньне. Працягваць пасьпяхова гістарычную місію духоўнага правадыра Русского Міра з падобнай рэпутацыяй у вачах сваіх падданых будзе для яго крайне цяжка.

Сьвядомая ўцечка амэрыканскі спэцслужбаў пра пуцінскія 40 млрд даляраў – гэта першая ластаўка і апошняе папярэджаньне. Нешта адно, Mr. Putin. Або trusiki надзеньне, або krestik здыміце. Або рускія zemli зьбірайце, або амэрыканскія dollars.

Андрэй Піанткоўскі

28.04.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.echo.msk.ru/blog/piontkovsky_a/1309990-echo/

Андрэй Піанткоўскі – расейскі палітолаг, публіцыст.

8/5/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2014
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024