Спэцслужбы ЗША перахапілі перамовы сэпаратыстаў з Усходняй Украіны з кіраўніцтвам з Масквы, заявіў кіраўнік Дзярждэпа Джон Кэры.
Амэрыканскія спэцслужбы маюць доказы, што прарасейскія пратэсты на ўсходзе Украіны каардынуюцца з Масквы, заявіў Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.
Як паведамляе выданьне The Daily Best, пра гэта Кэры заявіў на закрытай сустрэчы ў Вашынгтоне ў пятніцу, 25 красавіка.
Па словах кіраўніка Дзярждэпа, спэцслужбы перахапілі перамовы сэпаратыстаў з кіраўніцтвам з Масквы. Цяпер гэтыя запісы апрацоўваюцца, дадаў ён.
“На запісах кожны можа заўважыць розьніцу ў акцэнце, ідыёмах і мове. Мы дакладна ведаем, хто раздае гэтыя загады і адкуль яны паступаюць”, — падкрэсьліў Кэры.
Пры гэтым ён не назваў імёнаў канкрэтных расейскіх чыноўнікаў, якія фігуруюць у запісах. Але Кэры сьцьвярджае, што запісы ўтрымліваюць доказы, што Расея сьведама распальвае хваляваньні на ўсходзе Украіны.
“Невыпадковым зьяўляецца тое, што на іх былі ідэнтыфікаваныя тыя ж людзі, якія былі ў Крыме і Грузіі”, — дадаў ён.
Дзяржсакратар ЗША назваў такія мэтады “зьневажальнымі для любых спэцслужбаў”.
29.04.2014
Пераклад з расейскай.