Украінскі рэсурс Gordonua.com працытаваў выказваньне Юрыя Шухэвіча, кіраўніка УНА-УНСО:
“Што рабіць украінскаму народу? З прычыны таго, што наверсе так “разумна” дамаўляюцца, а да здачы Украіны застаўся месяц, народу трэба рыхтавацца да зусім іншага змаганьня. Калі Расея ўступіць ва Украіну, то атрымае новую Чачэнію, значна больш страшную, таму што тут амаль 45 мільёнаў чалавек. Україна мае досьвед падпольнай і партызанскай барацьбы. Гэта стане дэтанатарам, мы разарвем Расейскую Фэдэрацыю знутры”.
Ю. Шухэвіч ведае, што кажа. Сын галоўнакамандуюча УПА Рамана Шухэвіча, ён 31 год прасядзеў у ГУЛАГу. Больш украінцы не дапусьцяць, каб іх гнаілі ў ГУЛАГу.
Сяргей Камароўскі