На агульным бацькоўскім сходзе ў гімназіі № 23 г. Менску адзін з бацькоў, намеснік старшыні Кансэтватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Юры Беленькі ініцыяваў падпісаньне звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна прызнае, што асноўнай краінай-пастаўшчыком наркотыкаў і псыхатропаў у Беларусь для ўнутранага збыту зьяўляецца Расейская Фэдэрацыя У аналітычным аглядзе за 2013 год Упраўленьне па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі МУС Беларусі паведамляе, што з тэрыторыі Расеі «ўвозяцца ня толькі «традыцыйныя» для дадзенага рэгіёна гераін і мэтадон, але таксама гашыш, амфэтамін і іншыя псыхатропныя рэчывы новага пакаленьня, якія раней актыўна пастаўляліся з краін Балтыі і Польшчы. Адным з фактараў, які выклікаў дадзеную тэндэнцыю, зьяўляецца ўваходжаньне Рэспублікі Беларусь у Мытны зьвяз.
Прапануецца бацькам накіроўваць прадстаўлены тэкст звароту да Палаты. Адрас:Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 220010, г. Мінск, вул. Савецкая,11. Дом Ураду.
Паводле nn.by