Сунь Вань

10 марта 2014 г.

Навіны

Як вядома, ня ўсе засумавалі з нагоды расейскай агрэсіі супраць сувэрэннай Украіны. Некаторым весела ў Расеі, усе задаволеныя ў Кітаі. Цяпер У Паднябеснай Імпэрыі адкрываюцца галавакружныя пэрспэктывы што да пашырэньня сваёй тэрыторыі. 1 сакавіка Усекітайскі народны сход зарэгістраваў на разгляд законапраект аб далучэньні да Кітаю тэрыторый Расеі, “дзе некалі быў Кітай і дзе жывуць цяпер кітайцы”. Законапраект прэзэнтавала Сходу дэпутатка Сунь Вань Хань. Разам з гэтым законапраектам у Сход пададзены яшчэ адзін законапраект – пра спрашчэньне наданьня грамадзянства Кітаю грамадзянам Расеі. Кітайскія пашпарты зьбіраюцца афармляць на працягу 2 месяцаў.

Сунь Вань сказала: “Гэтыя законапраекты могуць стацца інструмэнтам геапалітычнай запатрабаванасьці Вялікага Кітаю”.

Так што цяпер “маленькія групы кітайцаў па 200 тысячаў чалавек” цалкам легальна будуць засвойваць некалі расейскую Сібір. А “дорогіе россіяне” стануць у чэргі каля пашпартных сталоў па кітайскія пашпарты. Шкада іх, яны будуць мець вялікія цяжкасьці з засваеньнем іерагліфікі. Але нічога, цяжкасьці будуць толькі у першага пакаленьня “новокітайцев”. А ў кітайскіх таварышаў зьявіцца некалькі мільёнаў белых кулі.

Вось такі “сунь вань”…

Валеры Буйвал