Дзяржаўная памежная служба Украіны: расейцы ўцякаюць з Расеі

10 марта 2014 г.

Навіны

Паводле дадзеных украінскі памежнікаў, значна павялічылася колькасьць затрыманьняў грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі, якія спрабавалі парушыць заходнюю мяжу Украіны.

Паводле дадзеных Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, колькасьць расейцаў, якія спрабавалі патрапіць у Эўразьвяз, ужо сёлета вырасла ў тры разы.

“Як правіла, асобы з пашпартам РФ выбіраюць Закарпацкую вобласьць, дзе праходзіць мяжа Украіны з Вугоршчынай і Славакіяй”, — заявілі ў ведамстве.

Паводле дадзеных памежнікаў, сярод былых краін Савецкага Саюза грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі на сёньня зьяўляюцца лідэрамі сярод шукальнікаў лепшага жыцьця ў краінах Эўрапейскай супольнасьці.

“Затое колькасьць грамадзян з Грузіі і Малдовы, што нядаўна падпісалі пагадненьні з Эўразьвязам, зменшылася ў разы”, — падкрэсьлілі памежнікі.

За трое сутак украінскія памежнікі не прапусьцілі на тэрыторыю Украіны каля 1,5 тысячы “экстрэмістаў” пад выглядам расейскіх турыстаў.

8.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/society/Gospogransluzhba-Ukrainy-Rossiyane-massovo-begut-v-Evropeyskiy-Soyuz-13180.html