6 сакавіка сімферопальскія васалы-сэпаратысты заявілі, што “парлямант Крыма адзінагалосна вырашыў увайсьці ў склад Расеі”. Яны абвясьцілі ўкраінскія вайсковыя часткі на тэрыторыі крымскай правінцыі Украіны “акупантамі”. Такога не было з самага 1945 года, калі Масква прысабечыла японскія тэрыторыі і нямецкую Усходнюю Прусію. Вядома, што з таго моманту ў гэтых анэксаваных правінцыях працягваецца пэрманэнтны сацыяльна-эканамічны правал, там вельмі цяжка жывецца людзям.
Цяперашняя Масква груба парушыла міжнародныя законы і пагадненьні. Крамлёўцы, дарэчы, і не хаваюцца з гэтым, сьмяюцца і кпяць. Ім ударыла дурная кроў у галаву, яны мяркуюць, што ў іх дасягнуты “гістарычны посьпех”.
Яны моцна памыляюцца. Валеры Буйвал