“На Украіне забілі суддзю, які прымаў рашэньні супраць пратэстоўцаў”

19 лютага 2014 г.

Навіны

12 лютага расейская інтэрнэт-газэта Полит.ру апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

У Палтаўскай вобласьці невядомыя застрэлілі суддзю Аляксандра Лабадэнку, які браў удзел ў разглядзе справаў удзельнікаў антыўрадавых акцый, паведамляе МУС Украіны.

Напад адбыўся ў горадзе Крамянчуг напярэдадні ўвечары. Праз некаторы час 34-гадовы суддзя Аўтазаводзкага раённага суду памёр у шпіталі. Як удакладняе УНН, Лабадэнку расстралялі, калі ён ішоў дахаты з працы.

У ведамстве зазначылі, што загінуўшы нядаўна арыштаваў некалькіх удзельнікаў пратэстных акцый, якія адбываліся ў студзені 2014 года.

Узбуджана крымінальная справа па артыкулах “наўмыснае забойства, зьдзейсьненае па папярэдняй змове групай асобаў” і “забойства суддзі, зьвязанае са зьдзяйсьненьнем правасуддзя”.

Пераклад з расейскай

Крыніца: http://polit.ru/news/2014/02/12/shooted/