Злавілі яшчэ аднаго…

19 лютага 2014 г.

Навіны

11 лютага славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Амэрыканскага вэтэрана засудзілі за спробу шпіянажа для Расеі”. Вось гэты артыкул:

Падафіцэр хацеў перадаць тайныя інфармацыі пра мэтады сачэньня за амэрыканскімі падлодкамі, але папаўся.

Падафіцэра Робэрта Патрыка Гофмана арыштавалі ў сьнежні 2012 г. – праз два месяцы пасьля таго, як ён паспрабаваў перадаць тайныя інфармацыі пра мэтады сачэньня за амэрыканскімі падлодкамі людзям, якіх лічыў расейскімі шпіёнамі.

Йшлося, аднак, аб агентах ФБР.

Падазраваны ў тым, што сустракаўся з Лукашэнкам

Гофману спачатку пагражала пакараньне пажыцьцёвым пазбаўленьнем волі. У турму яго паслаў фэдэральны суд у Нарфолку, штат Вірджынія.

“Гофман паспрабаваў зьдзяйсьняць шпіянаж на карысьць Расейскай фэдэрацыі і здрадзіў даверу, які мела да яго наша краіна. Ён быў гатовы паставіць пад пагрозу амэрыканскія жыцьці дзеля асабістай карысьці”, — заявіў пракурор Дэна Бёнтэ.

Паводле ФБР, Гофман правёў большую частку 20 гадоў сваёй службы у флёце на падлодках у якасьці шыфравальшчыка – такім чынам, ён меў доступ да сакрэтных інфармацый. Са службы ён звольніўся ў лістападзе 2011 г.

ФБР распачала расследваньне справы 40-гадовага Гофмана пасьля таго, як даведалася, што ён у 2011 г. правёў тры тыдні ў Беларусі і сустрэўся там з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, паінфармавала газэта “Virginian-Pilot”.

Абарона: Ён сам хацеў злавіць расейцаў

У верасьні 2012 г. ФБР паслала Гофману ліст, які выклікаў уражаньне, што яго напісалі расейскія агенты, з прапановай кампэнсацыі за перадачу тэхнічных інфармацый.

Гофман меўся пакінуць у парку ў Вірджыніі тры перадачы. У адной зь іх быў шыфр USB з копіямі дакумэнтаў – некаторыя зь іх мелі грыф “строга сакрэтна” – аб тым, як можна сачыць за амэрыканскімі падлодкамі і як ЗША сочаць за чужымі суднамі.

Але абаронцы абвінавачваемага сьцьвярджалі, што іхны кліент супрацоўнічаў з людзьмі, якія выдавалі сябе за расейцаў, таму, што сам хацеў злавіць іх.

Яны падкрэсьлівалі, што калі Гофман перадаў трэцюю перадачу, то пайшоў у ФБР прасіць, каб яна дапамагла яму злавіць тых, што выходзілі зь ім на кантакт.

Сьведкі паказалі, што Гофман за перадачу інфармацый ніколі не жадаў і ніколі не атрымаў кампэнсацыю.

Petit Presse

Пераклаў з славацкай В. Буйвал

Крыніца: http://www.sme.sk/c/7098670/americkeho-veterana-odsudili-za-pokus-o-spionaz-pre-rusko.html