“Масавы” пікет фальшывых

19 лютага 2014 г.

Навіны

Такое вось паведамленьне зьмешчана на сайце вядомай “Вясны” А. Бяляцкага пад агульным дэвізам “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Масавае мерапрыемства было арганізавана каля будынка Магілёўскага абласного Дыягнастычнага цэнтра днём 4 лютага.

У пікеце па збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы прынялі ўдзел кандыдаты ў дэпутаты ад кампаніі “Гавары праўду” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Пікет выклікаў пэўную цікавасць як у гараджан, так і ў міліцыянтаў, якія ўвесь час прысутнічалі падчас мерапрыемства.

Варта адзначыць, што пакуль гэта адзіны пікет у горадзе, які адбыўся падчас выбарчай кампаніі ў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў. “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: http://spring96.org/be/news/68888

Ну, з “масавасьцю” гэтых “мерапрыемстваў”, а таксама з “пэўнай цікавасьцю” да іх усё вядома. Беларускае грамадзтва не зьвяртае ўвагу на чарговае рэжымнае шоў і ніяк нават не абмяркоўвае яго. І не зьбіраецца збольшага удзельнічаць у ім. Гэта, дарэчы, бачна і на фота з сайта “Вясны”. Бачна, як купка магілеўскіх балалайкіных сумленна адпрацоўвае свае лакальныя грантаўскія ўліваньні. Іх не бянтэжыць, што людзі зь іх сьмяюцца. У іх няма комплексаў, яны ўжо прафэсіяналы. Сяргей Камароўскі