“Хаваюць твары, бо баяцца”

19 лютага 2014 г.

Навіны

Украінская рэдакцыя Радыё Свабода апублікавала карту палітычных працэсаў на Украіне. Доўга яе камэнтаваць няма патрэбы. Вельмі выразна акрэсьліў падзеі ў сваім выступе камэндант кіеўскага Майдана, народны дэпутат Андрій Парубій.

Кіеўскі палітолаг Олэксандр Палій так вызначыў сытуацыю:

“Ва ўлады – падтрымка вузкая: сілавікі і крымінальныя элемэнты, якія дзейнічаюць выключна за грошы. “Франты”, якія стварае КПУ – наагул выглядаюць сьмешна, асабліва ў Кіеве, дзе іх падтрымлівае менш за адсотак жыхароў. Мы можам казаць пра стварэньне крымінальных баявых бандаў для вырашэньня палітычных пытаньняў. Але няма людзей, якія дзеля прадстаўнікоў улады гатовыя былі б дабраахвотна рызыкаваць. Я ня бачыў ніводнага не праплочанага праўладнага мітынгу. Але й на праплочаных – людзі хаваюць твары, бо баяцца”.

Крыніца: http://www.radiosvoboda.org/content/article/25259555.html