Чарговая «кампанія»

4 лютага 2014 г.

Навіны

“ДэмСМІ РБ” распачалі чарговую сваю кампанію. Зьявіліся паведамленьні і фотаздымкі, прысьвечаныя “збору подпісаў за кандыдатаў на выбары”. Паказаны выявы некаторых з гэтых “пікетаў”, якія стаяць на вуліцы пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам і самавызначаюцца надпісам як “Партыя БНФ”. На некаторых фотавыявах паказаныя таксама А. Янукевіч і “іншыя лідэры партыі БНФ”, якія “дапамагаюць сваім паплечнікам зьбіраць подпісы”. У сувязі з гэтым трэба зазначыць, што сапраўдны фронтаўскі рух і Партыя БНФ (КХП-БНФ) пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка ні ў якіх працэдурах у рамках чарговага электаральнага шоў ня ўдзельнічаюць. Ян Булыга