А. Лябедзька будзе раздаваць “Беркуту” гуманітарную дапамогу

4 лютага 2014 г.

Навіны

Мы прызвычаяліся да словаблуддзя АГП (“партыі інтэлектуалаў”) і яе лідэра. Але такога мы даўно ня чулі. А. Лябедзька ў сваёй відэапрамове нагаварыў рознага, нават згадаў пра фінансавую падтрымку рэжыма Януковіча Масквой. Ён тэму ведае добра, таму што сам з калегамі рэгулярна ваяжуе ў Маскву, каб “вучыцца дэмакратыі” і даць рады фінансавым праблемам. Гэтым разам ён зьбіраецца “у Кіеў, на Майдан”. Ды ня проста, а ў амплуа “міратворца”. У заключнай частцы прамовы сп. Лябедзька тлумачыць, як ён будзе раздаваць гуманітарку “па абодва бакі барыкадаў”.

Будзем чакаць навінаў з кіеўскіх барыкадаў.

Крыніца: http://belapan.by/archive/2014/01/24/media_lebedko_v2/

Павел Гулевіч