Луганскае рэжымнае начальства баіцца, што народ зойме будынак абласной адміністрацыі. Рэвалюцыйную магчымасьць такіх дзеяньняў рэжымшчыкі называюць “в город хотят приехать бандеровцы”. Яны калоцяцца і мабілізавалі “цітушак” розных масьцяў. Атрымалася няшмат “абаронцаў”, але даволі страката: “дружыньнікі”, казакі, фізкультурнікі. Усе размаўляюць па-расейску, пазуюць з чырвоным сьцягам СССР і з сымволікай “Русского едінства”. Зразумела, што “фашысты-провокаторы” – гэта ўкраінскія патрыёты. Вось такая “лінія фронта” праходзіць ва Ўкраіне. Сяргей Камароўскі