Чорная сотня

4 лютага 2014 г.

Навіны

Контррэвалюцыя падымае цмокавыя галовы на Ўсходзе Ўкраіны. 30 студзеня сабраліся на сваю сэсію дэпутаты Харкаўскай абласной рады. Фракцыя Партыі рэгіёнаў зьявілася ў залі паседжаньняў у чорных кашулях з надпісам “Беркут” і сымволікай гэтай бандыцкай антыўкраінскай структуры. Твары гэтых людзей не вымагаюць далейшых камэнтароў. Зразумела, што гэтая “чорная сотня” праводзіць цынічнае шоў. Ніхто зь іх не паехаў у Кіеў, каб далучыцца да шыхтоў “Беркута”, што стаяць насупраць барыкадаў рэвалюцыянэраў і бароняць дыктатуру.

У Кіеве гучаць трывожныя галасы аб падрыхтоўцы чарговай спробы гвалтоўнага дзяржаўнага перавароту і атакі рэжыма на рэвалюцыю. Зразумела, што Масква робіць усё для таго, каб давесьці Ўкраіну да крывавай драмы. Ускосным трывожным знакам ёсьць раптоўны “мэдычны бюлетэнь” В. Януковіча. Можна меркаваць, што першая фігура рэжыму такім чынам спрабуе зьняць з сябе адказнасьць за гвалтоўныя дзеяньні супраць народа. Магчыма, што ў адкрытую кіраваць гвалтоўнымі дзеяньнямі атрымалі заданьне іншыя фігуры – напрыклад, новы прэм’ер Арбузаў.

Меў рацыю сп. Зянон Пазьняк: трэба было даводзіць да канца рэвалюцыйную справу.

Павел Гулевіч