(Расейскія паведамленьні з Крыма)
Прэзыдыюм Вярхоўнага савета Крыма забараніў дзейнасьць і сымволіку ўльтраправай партыі “Свобода” на тэрыторыі аўтаномнай рэспублікі. Аб гэтым паведамляе прэс-служба рэгіянальнага парляманту.
Забарона на дзейнасьць нацыяналістычнай фракцыі была абумоўлена тым, што гэтая партыя фактычна можа прадстаўляць сабой “пагрозу нацыянальнай згодзе, грамадзкай бясьпецы і правапарадку”. Таксама парлямантары абвясьцілі па-за законам яшчэ некалькі радыкальных арганізацый, аднак іх назвы ў прэс-рэлізе ўказаныя не былі.
Вярхоўны савет Крыма таксама зьвярнуўся да міністэрства юстыцыі Ўкраіны з патрабаваньнем “неадкладна вырашыць пытаньне аб спыненьні дзейнасьці” адпаведных фармаваньняў.
Акрамя таго, рэспубліканскі парлямант даручыў мясцовай міліцыі ўвесьці дадатковыя захады бясьпекі на галоўных інфраструктурных аб’ектах рэгіёна, а таксама на Перакопскім перашыйку, які злучае Крым з астатнімі рэгіёнамі краіны, у сувязі з нестабільнай сітуацыяй ва Ўкраіне.
Раней паведамлялася, што члены расейскага байкерскага клюба “Ночные волкі” ўстанавілі дзяжурствы каля будынка адміністрацыі Севастопаля ў сувязі з магчымымі правакацыямі з боку апазыцыі. х х х
Члены байкерскага клюба “Ночные волкі” устанавілі дзяжурствы каля будынка Севастопальскай адміністрацыі, каб абараніць горад ад магчымых правакацый з боку прыхільнікаў Эўрамайдана. Аб гэтым паведамляе “АН-Крым” са спасылкай на члена клюба Аляксандра “Катка” Лізунова.
Па словах Лізунова, дзяжурствы байкераў будуць працягвацца да поўнай стабілізацыі сытуацыі ў краіне.
Байкерскі клюб “Ночные волкі”, утвораны на прыканцы 80-х гадоў у Маскве, вядомы сваімі прадзяржаўніцкімі пазыцыямі. Так, бяззьменны лідэр арганізацыі Аляксандр “Хірург” Залдастанаў неаднаразова ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах разам з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://polit.ru/news/
Цікава пачытаць расейскія паведамленьні з Крыма. Пятая калёна забараняе ўкраінскія арганізацыі. Будынкі дзяржадміністрацыі рэгіёна Ўкраіны ахоўваюць крымінальныя аўтарытэты з “крутымі клікухамі” (даруйце, з “прогосударственными позициями”). Вось ужо сапраўды воўчая зграя.
Змаганьне за Ўкраіну працягваецца.
Сяргей Камароўскі