Кіраўнік сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах цэркваў і грамадзтва пратаіярэй Усевалад Чаплін заклікаў “страны русского мира” умяшацца ва ўнутраныя справы Ўкраіны, каб яна заставалася часткай усходне-эўрапейскай цывілізацыі. Аб гэтым паведамляе “Інтерфакс” са спасылкай на выступ сьвятара на Калядных парляманцкіх сустрэчах у Савеце Фэдэрацыі.
Пратаіярэй назваў прыхільнікаў Эўрамайдана “невялікай групай людзей, вядомых фальшывымі як з багаслоўскага, так і з грамадзкага пункту гледжаньня поглядамі”, якая спрабуе “згвалціць гістарычны выбар і волю цэлага народу”. Ён заявіў, што народы, навечна аб’яднаныя выбарам, зробленым князям Уладзімірам у “киевской купели”, павінны знайсьці ў сябе сілы, каб дапамагчы грамадзянам Украіны, якія пакутуюць ад “нашэсьця новай арды”.
У сытуацыі, што склалася, Чаплін ня бачыць выйсьця з крызісу без удзела трэціх сілаў. Так, гэтыя цяжкасьці могуць быць пераадоленыя выключна агульнымі намаганьнямі ўсёй цывілізацыі, змацаванай гісторыяй.
Крыніца: http://polit.ru/news/2014/01/28/save/
Расейскія казацкія войскі гатовыя аказаць дапамогу казакам Запарожжа ў спыненьні беспарадкаў ва Ўкраіне, паведамляе “Інтерфакс” са спасылкай на вярхоўнага атамана саюза казацкіх войскаў Расеі і замежжа, члена камітэта па бясьпецы Дзярждумы Віктара Вадалацкага.
Па яго словах, калі казакі Запарожжа зьвернуцца да іх па дапамогу, то яны гатовыя неадкладна яе аказаць. “Мы павінны ўлічваць нашыя братэрскія адносіны”, — сказаў Вадалацкі.
Ён таксама зазначыў, што нацыянальная бясьпека Ўкраіны і Расеі шчыльна зьвязаныя, таму што на ўкраінскай тэрыторыі знаходзяцца быццам бы каля сямі мільёнаў расейцаў.
Крыніца: http://polit.ru/news/2014/01/28/cossacks/ Пераклад з расейскай
Увесь сьвет пабачыў, што ўкраінскі народ ня хоча сядзець з бацюшкай Чапліным у адной “купелі”. Усе выразна зразумелі, што ў гэтай балеі разам з маскоўскім цемрашаламі сядзіць толькі хунта Януковіча. Ну й няхай сядзяць.
Крамлёўскі афіцыёз пакуль не зрабіў агрэсіўных заяваў на адрас Украіны, яле як заўсёды выпусьціў наперад пабрахаць сваіх менш фармальных шавак. Адразу ж падключылася РПЦ з сваёй “купельлю” і бравыя ў лампасах з “братэрскімі адносінамі”. У той жа час нам нагадалі, што ў камітэце па бясьпецы Дзярждумы РФ афіцыйна сядзіць мадэрновы Платаў, які камандуе “войскамі Расеі і замежжа” – а як гэта ў сэнсе міжнароднага права?
Якое ўжо тут “права”? Імпэрскае мурло, якое толькі што атрымала па пысе ад украінскага народа, курчыцца ў пагрозьлівых грымасах і заадно маніпулюе гісторыяй. Настаў момант, калі козыр стукачоў і агентуры (“хватит про историю, давайте говорить о будущем”) схаваны ў рукаво мундзіра. Толькі тандэтныя фокусы ўжо даўно разгаданыя народамі і людзьмі. Заля сьмяецца.
Сяргей Камароўскі