Украінцам пагражае адстаўная маскоўская марыянэтка

4 лютага 2014 г.

Навіны

Юры Мяшкоў заклікаў крымчанаў не пускаць “фашысцкую гадзіну” на паўвыспу.

Першы прэзыдэнт Крыма Юры Мяшкоў запрапанаваў зрабіць рэгіён незалежнай дзяржавай.

Заяву палітыка распаўсюдзіла выданьне “Новый регион”.

У ім Мяшкоў зазначыў, што палітычны крызіс ва Ўкраіне зьяўляецца “чужой для крымчанаў вайной”, дадаўшы, што паўвыспа “знаходзіцца ў стане акупацыі”.

“Тое, што твораць бандэраўцы – гэта, зразумела, не рэвалюцыя, у якой мы мусім стаць на нейкі бок. Гэта адна банда схапілася з другой у барацьбе за ўладу ў чужой для нас краіне. У краіне, якая працягвае акупаваць Крым”. – заявіў ён.

Зьвяртаючыся да жыхароў Аўтаномнай Рэспублікі Крым, экс-прэзыдэнт заклікаў іх “мабілізаваць сілы і ня даць фашыстоўскай гадзіне перапаўзьці цераз Перакоп”. Для гэтага, па яго словах, трэба выканаць рашэньні рэфэрэндума ад 1991 года і аднавіць дзейнасьць канстытуцыі РК ад 1992 года. “Гэта не нашая краіна. Гэта ня нашая ўлада. Гэта не нашая вайна”. – скончыў Мяшкоў.

У Крыме ў 1991 годзе прайшоў рэфэрэндум аб аднаўленьні Крымскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі (першы плебісцыт у гісторыі Савецкага саюза), а таксама быў прыняты закон аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Пазьней там адобрылі канстытуцыю і ўявілі пасаду прэзыдэнта. Гэтую пасаду з лютага 1994 па сакавік 1995 года займаў Юры Мяшкоў.

У 1995 годзе на рашэньне ўладаў Украіны канстытуцыя Крыма была адменена, пасада прэзыдэнта скасаваная. Новая канстытуцыя, прынятая ў 1998 годзе, вызначыла статус Крыма як аўтаноміі ў складзе Ўкраіны.

Пераклад з расейскай Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Pervyy-prezident-Kryma-vystupil-za-nezavisimost-poluostrova-7569.html

Бачна, што ў Маскве разглядаюць Крым як самае слабое зьвяно Ўкраінскай дзяржавы. І менавіта з гэтага рэгіёна хочуць пачаць развал Украіны. Але ўкраінцы і крымскія татары добра гэта разумеюць. Вось жа, і сутак не прамінула пасьля тактычнай перамогі ўкраінскага народа, як Масква праз сваіх марыянэтак пачала новы наступ супраць Украіны.

Янка Базыль