ПРЭЗЭНТАЦЫЯ НОВАЙ КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

28 студзеня 2014 г.

Навіны

У нядзелю 2 лютага 2014 г. адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Зянона Пазьняка «Тэрра Дэй», у якой сабраны каля трох сотняў фатаграфій, амаль столькі ж вершаў, дзясяткі апавяданьняў, эсэ, артыкулаў. Кнігу прадставіць аўтар.

Тэрра Дэй (Terra Dei) – гэта лацінскі выраз, які абазначае “Зямля Бога”. Ва ўсёй прыродзе разьлітая прысутнасьць Боскай сілы. “…Але гаворка не пра чыста рэлігійны падыход – кажа аўтар — гэта шуканьне вобразаў, якія адлюстроўваюць прысутнасьць духу і вышэйшага розуму ў формах і зьмесьце жыцьця…”, І гэтаму прысьвечана кніга.

Пачатак у 12:30 па поўдні ў царкоўна-грамадскай залі Сабору сьвятога Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn, New York)

Бруклінскі аддзел БАЗА

Праезд цягнікамі: Q,B,N,R, 2, 3, 4, 5 – прыпынак Atlantic Ave – Barclays Center A, C, G – прыпынак Hoyt – Schermerhorn F - прыпынак Bergen str.