Дарагія сябры!
Толькі што мы атрымалі інфармацыю, што ў Кіеве ўпаў галоўны помнік аднаго з найвялікшых злачынцаў ХХ стагоддзя – Леніна. З гэтай нагоды мы сардэчна віншуем Вас і выказваем шчырае прызнаньне. Пасьля 22 гадоў незалежнасьці ўкраінцы скінулі з п’едэстала сымвал паняволеньня Ўкраіны. Пяройдзена сымвалічная мяжа паміж мэнтальнасьцю ўсходняга маскаля – homosovieticusa і адкрытым, эўрапейскім мысьленьнем. У 1989 годзе, таксама ў сьнежні абрынуўся помнік бальшавіцкаму крывасмоку ў раёне Кракава – Новай Гуце. Тады ўкраінскія апазыцыянэры і студэнты падзячылі нас за гэтую ініцыятыву.
На жаль, на зямлі Ўкраіны засталося шмат сымвалаў ад камуністычнага рэжыму, якія трэба ліквідаваць раз і назаўжды. Мы спадзяемся, што вы дасьцё рады зь імі – першы крок Вы зрабілі сёньня, 8 сьнежня 2013 г.
Калі гэта магчыма, то мы просім перадаць нам малы кавалак ад разьбітага помніка для музэя, прысьвечанага Польскай незалежніцкай апазыцыі.
Няхай жыве Вольная Ўкраіна!
8 сьнежня 2013 г.
**Ядзьвіга Хмялёўска **– дзеяч антыкамуністычнай апазыцыі ў ПНР, сустаршыня Аўтаномнага Ўсходняга Аддзяленьня “Змагарнай Салідарнасьці”. Польшча.
Пётр Хлябовіч — дзеяч антыкамуністычнай апазыцыі ў ПНР, сустаршыня Аўтаномнага Ўсходняга Аддзяленьня “Змагарнай Салідарнасьці”. Польшча.
**Караль Гвазьдзевіч **— дзеяч антыкамуністычнай апазыцыі ў ПНР, супрацоўнік Аўтаномнага Ўсходняга Аддзяленьня “Змагарнай Салідарнасьці”. Польшча.
**Казімеж Кубрак **– дзеяч “Салідарнасьці”, антыкамуністычнай апазыцыі ў ПНР. Удзельнік зносу помніка Леніну ў Новай Гуце (10 сьнежня 1989 г.). Польшча.
Пераклад з польскай.