СМІ паведамілі, што раніцай 5 сьнежня група прадстаўнікоў вылецела на самалёце зь Менску ў Кіеў. Радыё Свабода згадала імёны некаторых з адказных таварышаў: тав. Макей, тав. Янукевіч і тав. Губарэвіч. П ершы таварыш зьяўляецца міністрам замежных справаў РБ, два наступныя таварышы прадстаўляюць ня менш важны сэгмэнт рэжымнай сістэмы – псэўдаапазыцыю (псэўда-БНФ і “За свабоду”).
У інтэрв’ю Радыё Свабода тав. Янукевіч заявіў, што прайшоў на борт лайнэра “з вудай і бел-чырвона-белымі сьцягамі”. Ён таксама ўзяў з сабой цукерак, будзе раздаваць іх на Майдане сваім апазыцыйным знаёмым. Што будзе раздаваць тав. Губарэвіч, пакуль невядома. Абодва яны прызналіся, што маюць намер працаваць на кухні Майдана. Мяркуем, што такое рашэньне яны прынялі, пазнаёміўшыся з фотарэпартажом на РС пра палявую кухню на Майдане.
Мы ніколі ня чулі пра кулінарнае аматарства згаданых таварышаў, але вось жа аказваецца і яно ёсьць.
Янка Базыль