4 сьнежня 2013 года з удзелам Усеўкраінскага Аб’яднаньня “Свобода” адбылося пікетаваньне Міністэрства ўнутраных справаў. У акцыі ўзялі ўдзел больш за дзесяць тысячаў актывістаў.
Мітынгуючыя патрабавалі:
- Звальненьня міністра ўнутраных справаў Віталя Захарчанкі;
- Роспуску злачыннага падраздзяленьня “Беркут”;
- Вызваленьня ўсіх увязьненых за ўдзел у акцыях Эўрамайдана.
Пікетоўшчыкі хацелі выказаць свае патрабаваньні асабіста кіраўніку МУС або ягонаму намесьніку. Аднак ні кіраўніка міністэрства, ні яго памочнікаў на працы не было.
Слова перад пратэстуючымі ўзяў народны дэпутат Украіны Андрій Іллэнка ад УА “Свобода”. “Напалоханыя кіраўнікі МУС паўцякалі ад украінцаў, як пацукі. Фактычна міністэрства ўжо самараспусьцілася і канчаткова спыніла выкананьне ўскладзеных на яго функцый. Аднак справядлівае пакараньне для іх ёсьць толькі пытаньнем часу. Калі ўлада ў дзяржаве будзе належаць нацыі, кожны злачынца-праваахоўнік будзе пад судом, а ведамства будзе паддадзена люстрацыі”, — зазначыў нацыяналіст.
Пасьля завяршэньня акцыі абураныя дзейнасьцю праваахоўнікаў пратэстуючыя закідалі міністэрства яйкамі.
Прэс-служба Кіеўскай гарадзкой арганізацыі УА “Свобода”
4 сьнежня 2013 г.
Пераклад з украінскай.