Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Забойцы не павінны ставіць помнікі ахвярам

19 лістапада славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “На іхных руках кроў, але ў Каіры яны ставяць помнік ахвярам”. Вось гэты артыкул:

Закладны камень помніка на важнай плошчы Тахрыр быў пашкоджаны ўсяго праз пару гадзін пасьля яго адсланеньня.

Каір, Тэль Авів. Эгіпецкі часовы ўрад плануе паставіць помнік “пакутнікам” рэвалюцыі на вядомай каірскай плошчы Тахрыр.

Людзі, што ўдзельнічалі ў рэвалюцыі, аднак, лічаць гэта слабой спробай прыкрыць бяздзейснасьць дзяржавы ў справе перасьледу людзей, адказных за сьмерць дэманстрантаў.

Закладны камень помніка быў пашкоджаны ўночы на аўторак усяго праз пару гадзін пасьля яго адсланеньня. Яго пасеклі і размалявалі спрэямі.

Месца пераменаў

На Тахрыры пачалася рэвалюцыя, якая скінула прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Пазьней там адбываліся сутычкі паміж дэманстрантамі і ваеннай уладай, і ўрэшце там было прынята рашэньне аб зьвяржэньні ісламісцкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

Урад заяўляе, што помнік павінен нагадваць пра ахвяры рэвалюцыі супраць абодвух прэзыдэнтаў. Актывісты пярэчаць, што кроў на руках мае таксама ўрад.

“Такі помнік для мяне нічога ня значыць. Для мяне мае значэньне толькі пакараньне тых, хто гэта зрабіў”, — сказаў агентуры АР Мухамад Манэйм, сын якога два гады таму загінуў у сутычках з паліцыяй.

Новыя пратэсты

Усталяваньне помніка на Тахрыры павінна стацца часткай рэканструкцыі і абнаўленьня плошчы, на якой ужо два з паловай гады вырашаецца будучыня краіны і яе палітычнай эліты.

Адрэмантаваная плошча, ачышчанае ад пратэстных намётаў, павінна сымвалізаваць новую эру ў краіне, дзе, здавалася, ужо ўдалося наладзіць парадак пасьля закалотаў.

Новыя дэманстрацыі чакаюцца на Тахрыры ўжо ў аўторак.

Яна Шэмэш

Пераклаў з славацкай В. Буйвал

Крыніца: http://www.sme.sk/c/7010601/sami-maju-na-rukach-krv-no-v-kahire-stavaju-pamatnik-obetiam.html

Хочуць адкруціцца ад адказнасьці і праўды не назваць

Эгіпцянаў не падманеш. Яны патрабуюць пакараньня забойцаў і ліквідацыі структураў, якія маюць кроў ахвяраў на руках.

У нашай Беларусі таксама назіраецца нейкая дзіўная дзейнасьць вакол праекта пэўнага помніка. Раптам 19 лістапада Радыё Свабода паведаміла, што нейкі аргкамітэт (у складзе прадстаўнікоў уладаў і рэлігійных дзеячаў) займаецца праектам помніка ахвярам у Малым Трасьцянцы пад Менскам, дзе маскоўскія і нямецкія акупанты забілі чвэрць мільёна чалавек. Дэлегацыя гэтага “аргкамітэту” ужо наведала была Нямеччыну, дзе дамаўлялася пра нешта. Выходзіць, што немцы даведаліся пра “аргкамітэт” і “помнік” раней за беларускае грамадзтва? Адкуль такая сакрэтнасьць?

Паводле заяваў прадстаўнікоў Каталіцкага Касьцёла, мяркуецца ўсталяваць у Трасьцянцы кампазыцыю з храмаў чатырох рэлігій. Гэтыя прадстаўнікі падкрэсьліваюць, што гэты “мэмарыял павінен быць па-над часам” і параўноўваюць яго з мэмарыялам у Хатыні, дзе, маўляў, усё “па-над часам”. Гэтыя заявы выклікаюць пэўны шок. Мэмарыял у Хатыні выразна прысьвечаны ахвярам нямецка-фашыстоўскай акупацыі Беларусі (сярод іншага там ёсьць помнікі спаленым вёскам і мэмарыяльныя знакі ахвярам буйных лягяроў сьмерці). Можа каталіцкія сьвятары ніколі не былі ў Хатыні, то няхай наведаюць гэты мэмарыял.

А потым, што гэта значыць “мэмарыял па-над часам”? Хочуць адкруціцца ад адказнасьці і праўды ды не назваць, хто былі забойцы і калі адбываліся забойствы? Можа гэтаму вучаць чалавецтва рэлігійныя арганізацыі і рэлігійная традыцыя? Мы думалі, што яны вучаць нас якраз адваротнаму – памяці і праўдзе. Нешта заблыталіся аўтары дзіўных заяваў. Заблыталіся так відавочна, што ім ня ўдасца заблытаць беларускае і эўрапейскае грамадзтва.

Ёсьць яшчэ адзін важны аспэкт. З кім гэта ствараюць аргкамітэты і праекты прадстаўнікі рэлігійных арганізацый? З антыдэмакратычнай уладай, у якой на руках кроў нашай моладзі? Са спадчыньнікамі НКВД-КГБ, з ухваляльшчыкамі Гітлера? Мабыць з гэтым зьвязана “таямнічасьць” працы “аргкамітэта”, у якім ёсьць усе, але няма прадстаўнікоў грамадзтва (бо сапраўдныя прадстаўнікі грамадзтва адразу ж заявілі б свой пратэст супраць удзелу ў справе мэмарыялізацыі тых, у каго кроў на руках). Як можна ставіць помнікі разам са спадчыньнкамі забойцаў, якія й цяпер усхваляюць Гітлера і Сталіна?! Што гэта будзе за вінегрэт “па-над часам” з царквы-касьцёла-сінагогі-мячэці? Чаму сьвятары не паведамляюць нам, дзе будзе ўсталяваны гэты “помнік” – на гары сьмецьця ці пад гарой сьмецьця? Вядома, што савецкія ўлады завалілі месцы расстрэлаў і магілы ахвяраў у Трасьцянцы каласальнай гарой сьмецьця (там доўга быў гарадзкі сьметнік). Чаму сьвятары не патрабуюць выдаленьня сьмецьця з магілаў – можа сьмецьце гэта й ёсьць “па-над часам”?

Ня можа быць ніякага запрашэньня да супрацоўніцтва ў справе мэмарыялізацыі на адрас акупацыйнай антыбеларускай улады. Яе бонзы ненавідзяць наш народ, нашу гісторыю, яны кіруюцца блюзьнерскімі ўстаноўкамі Крамля-Лубянкі. Яны робяць усё для таго, каб зьнішчыць магілы і крыжы ў Курапатах. Калі ня могуць гэтага зрабіць, то будуюць побач з магіламі курапацкіх ахвяраў рэстаран-бардэль “Бульбаш-Хол”.

З кім вы – бацюшкі і ксяндзы – робіце “мэмарыялізацыю”?!

Сяргей Камароўскі

29/11/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2013
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024