Рэпліка пасьля Дзядоў

10 лістапада 2013 г.

Навіны

Цікава як павялі сябе 3-га лістапада на Дзядах у Менску праваабаронцы зь Вясны. Падчас шэсьця зьвярнулі на сябе ўвагу маладыя асобы ў форменных фартушках, што борздка беглі па флангах калёны і ўсе нешта запісвалі. Аказалася, што гэта былі “назіральнікі” ад вядомай “Вясны”. На сваім сайце “Вясна” выставіла сваю “справаздачу” пра патрыятычныя мэмарыяльныя мерапрыемствы. Цытуем зь яе:

Во время массового мероприятия были зафиксированы следующие факты:

Крыніца: http://spring96.org/ru/news/66945

Людзі былі ўражаны і ўсьцешаны, калі бачылі, як шэсьце ідзе пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі па вуліцах сталіцы. Удзельнікаў было каля дзьвюх тысяч. Але “фіксатары” зь “Вясны” чамусьці зьбіліся зь ліку на лічбе 470. І вось жа дзіва, яны паўтарылі тое, што паўтараюць цяпер усе “дэмСМІ”. І чаму ім так важна занізіць колькасьць удзельнікаў? Зрэшты, гэта пытаньне рытарычнае. Затое цяпер іхную “справаздачу”, напісаную кандовым “нэўтральным” тонам, будуць чытаць на Захадзе і ацэняць іхную “аб’ектыўнасьць”. Ну і тыпы!

Ян Булыга