Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(03-14.10.2013)

Гарматнае мяса для Расеі

3 кастрычніка 2013 г. швэдская газэта “Svenska Dagbladet” напісала пра вайсковыя вучэньні “Захад-2013”. У рамках марской часткі вучэньняў на водах Балтыкі дзейнічалі расейскія дэсантныя караблі. На іх швэдскія вайскоўцы заўважылі беларускіх спэцназаўцаў. Раней тыя дзейнічалі толькі мэтадам дэсанту з самалётаў і верталётаў. Цяпер разам з расейцамі іх задзейнічалі для марскога дэсанта.

Наш камэнтар: Маскоўцы навучаць беларускую моладзь, як трэба паміраць за матушку-Расею.

Юрка Марозаў

***

Неразумная заява

3 кастрычніка 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала пра заяву міністра замежных справаў Летувы Л. Лінкявічуса. Ён заявіў, што Летува можа супрацьпаставіцца ціску з боку Расеі: зачыніць дарогі для Масквы, што вядуць у Калінінградскую вобласьць.

Наш камэнтар: Цікавая заява ад маленькай Летувы. Яна можа толькі парадаваць Крэмль. Агульнай мяжы ў кантынэнтальнай Расеі з Летувою няма. Такім чынам, трэба чакаць наступнай рэакцыі на заяўленыя дзеяньні Вільні: Масква ўводзіць свае войскі на тэрыторыю “саюзнай” Беларусі і пагражае Летуве. Вільня адкрывае дарогі і пазьбягае расейскай пагрозы. А расейскія войскі застаюцца на тэрыторыі Беларусі. Вось такі “фокус-покус”.

Юрка Марозаў

***

Прэмія

10 кастрычніка 2013 г. летувіская газэта “Respublika” напісала пра ўручэньне Прэміі імя А. Сахарава пакістанскай дзяўчыне Малале Юсафзай, якая была паранена талібамі.

Наш камэнтар: У гэтай сувязі ўспамінаецца ганебнае прысуджэньне Прэміі Сахарава ў 2006 г. бясслаўнай постаці зь Беларусі – «гумоваму» А. Мілінкевічу, які ўсё сваё жыцьцё камфортна існаваў пры ўсіх рэжымах і служыў ім.

Юрка Марозаў

***

На Крэмль!

12 кастрычніка 2013 г. нідэрляндская газэта “Het Volkskrant” напісала пра закалоты ў Маскве на глебе міжнацыянальнага канфлікту. Пасьля забойства каўказцам маскоўскага маладзёна ў сталічным раёне Бірулёва сотні людзей разграмілі вялікую краму, склады і машыны, якія належалі імігрантам. Адбыліся сутычкі з паліцыяй. Да 300 чалавек арыштавана, ёсьць параненыя, таксама сярод паліцэйскіх.

Наш камэнтар: Цікава, што маскоўскія ўлады атачылі Крэмль магутным паліцэйскім кардонам. Па Маскве пракаціўся заклік у сацсетках ісьці на Крэмль (!). У паведамленьнях СМІ гаворыцца пра “паліцэйскія сілы, сьцягнутыя на Манежную плошчу”. Але вядома, што гэтая плошча прылягае непасрэдна да муроў Крамля. Падобна, што эўфэмізм не дапамагае. Людзі разумеюць, што вавілонская мяшанка расаў вядзе толькі да нянавісьці і крыві.

Алесь Хадасевіч

Дэманстрацыя Мадрыда

13 кастрычніка 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала з Барсэлоны. Там адбылася шматтысячная дэманстрацыя супраць аддзяленьня Каталоніі ад Іспаніі. Дэманстранты скандавалі: “Мы – Каталонія, але мы таксама Іспанія!”

Наш камэнтар: Пасьля мільённых выступаў каталонскіх патрыётаў, якія патрабавалі незалежнасьці айчыны, цэнтральныя ўлады ўрэшце сабралі мітынг “по просьбе трудяшчіхся” за “едіную і неделімую”. Але шансы ў Мадрыда вельмі малыя. Каталонія будзе вольнай дзяржавай.

Алесь Хадасевіч

***

Гэта ж так апусьціцца!

14 кастрычніка 2013 г. румынская газэта “Adevarul” апублікавала вынікі апошняга сацапытаньня па ўсёй краіне. Румыны выказваліся пра антыпатыю да прадстаўнікоў пэўных народаў. У топ-лісьце антыпатыі апынуліся расейцы і вугорцы.

Наш камэнтар: З вугорцамі ўсё зразумела, зь імі заўсёды ў румынаў былі спрэчкі і канфлікты, вугорцы патрабуюць аддаць назад Трансільванію. А вось “дорогіе россіяне” заўсёды пытаюцца: “И за что так везде не любят русских? Ведь мы всех освободили, осчастливили…” Румыны, аднак, добра памятаюць, хто пасадзіў ім на галаву садыстычны бальшавіцкі рэжым, хто падсілкоўваў Чаўшэску і іншых монстраў, хто не даваў нармальна разьвівацца краіне.
Цікава, што многіх беларусаў, якія адпачываюць на румынскіх пляжах, румыны зьняважліва лічаць і абзываюць “рускімі”. А тыя і не абражаюцца, і не пярэчаць. Ды й не адрозьніш іх, размаўляюць паўсюль на мове акупантаў сваёй краіны. Гэта ж так апусьціцца!

Юрка Марозаў

19/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024