Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пуціна на Нобэль

3 кастрычніка швэдская газэта “Dagens Nyheter” апублікавала артыкул пад тытулам “Пуціна намінавалі на Нобэлеўскую прэмію міра”. Вось гэты артыкул:

Унёсак Пуціна ў Сірыі такі, што ён заслужыў прэмію міра. Гэтак лічыць расейская група, якая намінавала яго на Нобэлеўскую прэмію міра.

Група, якая называецца International Academy of Spiritual Unity and Cooperation of Peoples of the World, у аўторак правяла прэс-канфэрэнцыю ў Маскве. Нагодай для намінацыі зьяўляецца тое, што Пуцін здолеў зрабіць так, каб сірыйскі рэжым аддаў сваю хімічную зброю, а гэта ў працяг азначае, што можна будзе спыніць ваеннае ўмяшальніцтва ЗША. – заявіла група, паводле New York Times.

Сябры групы сказалі на прэс-канфэрэнцыі, што Пуцін быў бы больш заслужаным лаўрэатам прэміі, чым Барак Абама, які атрымаў прэмію ў 2009 г.

Барак Абама атрымаў Нобэлеўскую прэмію міра. Чалавек, які ініцыяваў і адобрыў агрэсіўныя дзеяньні ў Іраку і Аўганістане і які цяпер плянаваў інвазію ў Сірыю. Я заяўляю, што наш прэзыдэнт, які спрабуе не дапусьціць да кровапраліцьця і вырашыць канфлікт шляхам палітычнага дыялогу і дыпламатыі, заслугоўвае прэміі больш за Абаму, — сказаў Іосіф Кабзон, сьпявак і дэпутат парляманту Расеі, паводле New York Times.

Паводле New York Times, крытыкі Пуціна мяркуюць, што расейскі лідэр быў хутчэй калодай на шляху спыненьня канфлікта, бо шмат разоў выкарыстаў сваё вэта, каб не дапусьціць міжнароднага ўмяшальніцтва ў Сірыі.

Нобэлеўская прэмія міра ўручаецца 11 кастрычніка сёлета. Намінацыі павінны быць пададзены да першага лютага. Гэта значыць, што Пуцін можа разьлічваць на прэмію толькі ў наступным годзе.

Антон Сэль

Пераклаў з швэдскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.dn.se/nyheter/varlden/putin-nominerad-till-nobels-fredspris/

А чаму б і не? Нобэля за посьпехі ў барацьбе за мір атрымалі ў розныя гады розныя асобы. Напрыклад, стратэгічны кіраўнік тэрарыстычнай дзейнасьці Ясір Арафат. Хаця што там? У параўнаньні з Пуціным Арафат – гэта малодшы школьнік, яму ня сьніліся такія маштабы. Бесланскія дзеці, дзесяткі тысяч непаўналетніх ахвяраў расейскага тэрору на Каўказе і іншае – мабыць усё яно будзе пакладзена ў аснову нобэлеўскай заяўкі ад Кабзона со товарішчі. А чаму б і не? Кажуць, што ў свой час Нобэлеўскі камітэт ўсур’ёз разглядаў кандыдатуру Адольфа Гітлера. Але гэта было да 1938 года. У той пэрыяд фюрэр направа і налева падпісваў дамовы аб міры і ненападзеньні з эўрапейскімі дзяржавамі. А сам рыхтаваўся да татальнай вайны і зьнішчэньня.

Сяргей Камароўскі

19/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024