Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Папа Францішак – герой змаганьня супраць тыраніі

27 верасьня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Як папа Францішак ратаваў людзей ад аргентынскага рэжыму? “Ён стварыў падпольную сетку дапамогі”. Вось гэты артыкул:

– На прыканцы 70-х – пачатку 80-х гадоў папа – а ён быў тады проста ксяндзом Хорхэ Марыа Бэргольё, правінцыялам езуітаў у Аргентыне – выратаваў ад жахаў ваеннага рэжыму каля сотні асобаў. – распавядаюць аўтары кнігі “Сьпіс Бэргольё. Выратаваныя Францішкам ў гады дыктатуры. Невядомая гісторыя”, якая выходзіць у Італіі. Як? Ён хаваў тых, каго расшуквалі, даваў парады, дапамагаў выехаць з краіны па падробленых паперах, а таксама арганізоўваў гэтыя выезды.
Кнігу напісаў Нэла Скава, журналіст італьянскай каталіцкай газэты “Avvenire”. Прадмову да кнігі падрыхтаваў ляўрэат Нобэлеўскай Прэміі Міру, аргентынскі праваабаронца Адольфа Пэрэс Эсківэль.

“Ксёндз Бэргольё правёў мяне да самалёта”

Італьянскія СМІ адзначаюць, што расповеды асобаў, якім удалося ўцячы ад перасьледу з боку рэжыму, а таксама неапублікаваныя раней дакумэнты прадстаўляюць невядомае дагэтуль пра падпольную дзейнасьць будучага папы, які стварыў цэлую сетку дапамогі.
Як вынікае з кнігі, ксёндз Бэргольё даваў гэтым асобам указаньні і парады, як заблытаць паліцыю і падмануць цэнзуру. Ён таксама браў удзел у арганізацыі ўцёкаў за мяжу тых, каго перасьледвалі. Сярод асобаў, якім дапамагаў ксёндз Хорхэ Марыа Бэргольё, былі дысыдэнты, прафсаюзныя дзеячы, студэнты, інтэлектуалы, як вернікі, так і няверуючыя. – падкрэсьлівае аўтар кнігі. Адной з тых асобаў быў прафсаюзны дзеяч Гансала Моска, якога схавалі ў езуіцкай вучэльні Colegio Maximo ў Сан Мігэлі, дзе яго прынялі як “студэнта, што праходзіў духоўнае перавыхаваньне”. Потым ён выехаў у Бразілію. – Ксёндз Хорхэ ня толькі адвез мяне ў аэрапорт, але давёў мяне да ўваходу ў самалёт. – распавёў журналістам Моска. У кнізе апісана таксама гісторыя Алісіі Алівэйры, грамадзкай дзяячкі і дысыдэнткі. Калі яна хавалася на тэрыторыі езуіцкай вучэльні, ксёндз Хорхэ арганізоўваў для яе таемныя сустрэчы зь яе дзецьмі. Былы дысыдэнт Альфрэда Самоса, які жыве ў Італіі, падкрэсьліў на старонках кнігі, што яму дапамаглі ўцячы з Аргентыны ў Эўропу пасьля таго, як ён вучыўся ў езуітаў.

“Нам не ўдалося”

Апублікаваны таксама невядомы дагэтуль ліст ксяндза Бэргольё сям’і Франса Халікса, аднаго з двух выкрадзеных рэжымам езуітаў, якіх катавалі. Справа двух сьвятароў прывяла да таго, што цяперашняга папу падазравалі ў супрацоўніцтве з рэжымам. Гэта рашуча абверг Ватыкан у заяве, выдадзенай адразу ж пасьля абраньня Францішка. Асабліва настойліва ўздымаў гэтую тэму Гарацыя Вэрбіцкі. Галоўным ягоным закідам на адрас Бэргольё – тадышняга кіраўніка езуітаў – была выдача двух непажаданых, падпарадкаваных яму ксяндзоў, якіх на загад уладаў выкралі ў 1976 г., таемна ўтрымоўвалі і катавалі больш за пяць месяцаў, а потым вызвалілі – пакінуўшы іх паўголых і напампаваных наркотыкамі. Да гэтага эпізода біяграфіі папы зьвярнуўся аўтар новай кнігі, апублікаваўшы ліст ад 15 кастрычніка 1976 года. Бэргольё напісаў у ім сярод іншага: “Я прадпрыняў шмат ініцыятываў, каб дамагчыся вызваленьня вашага брата. Дагэтуль нам гэта не ўдалося, але я не згубіў надзеі на тое, што ён будзе вызвалены ў хуткім часе. Я вырашыў, што гэта ёсьць маёй задачай”. Аўтар кнігі Нэла Скава сказаў у чацьвер па Ватыканскім Радыё, што ксёндз Хорхэ Марыа Бэргольё, дапамагаючы дзесяткам асобаў, “дзейнічаў, рызыкуючы сваім жыцьцём і рэпутацыяй”. Італьянскі журналіст зазначыў, што цяжка вызначыць дакладна, колькім асобам дапамог папа, таму што некаторым ён дапамагаў непасрэдна, а некаторым – не наўпрост.

Яцэк Кавальскі PAP

Пераклаў з польскай В. Буйвал.

Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,14681537,Jak_papiez_Franciszek_ratowal_ludzi_przed_argentynskim.html

2/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024