Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Драма ў Кеніі

24 верасьня бэльгійская газэта “De Standaard” апублікавала артыкул пад тытулам “4-гадовы хлопчык і афіцэр у адпачынку – героі кенійскага жаху”. Вось гэты артыкул:

Пасьля жаху апошніх дзён у кенійскім гандлёвым цэнтры Westgate паступаюць зьвесткі пра паводзіны звычайных людзей, якія зьдзейсьнілі надзвычайныя ўчынкі.

Афіцэр ў адпачынку выратаваў сотню людзей

Афіцэр брытанскай SAS – элітнага аддзела брытанскай арміі, які быў у адпачынку, выратаваў да сотні людзей з кенійскага гандлёвага цэнтру падчас акцыі захопу закладнікаў групоўкай Аль-Шабааб. Гэты чалавек піў каву ў гандлёвым цэнтры, калі туды ўламіліся тэрарысты. Узброены малой ручной зброяй, ён пад кулямі дзесяць разоў вяртаўся ў гандлёвы цэнтар, каб выводзіць адтуль людзей. “Ён выратаваў да сотні людзей” – сказаў адзін сьведка брытанскай газэце “Daily Mail”. Ёсьць таксама фота, дзе гэты чалавек падтрымлівае дзьвюх жанчын.

4-гадовы сказаў тэрарысту: “А ты круты”

Брытанскі хлопчык Эліат Праёр (4 гады) засланіў сабой ад тэрарыста сваю маці, параненую ў нагу, і 6-гадовую сястрычку Эмбэр. Ён сказаў тэрарысту, што ён “круты”. Тэрарыст не стаў забіваць сям’ю, а нават даў хлопчыку пару “марсаў”. І нават нібыта сказаў: “Даруй мне, калі ласка, мы не пачвары”.
sdv
Пераклаў з нідэрляндскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.standaard.be/cnt/dmf20130924_00757149

Чарговая маштабная крывавая драма дае беларусам і ўсім эўрапейцам матэр’ял для думаньня.

У афрыканскім Найробі жыве шмат сем’яў з Заходняй Эўропы і ЗША. Што яны там (побач з кашмарным Самалі, дзе амаль чвэрць стагоддзя не спыняецца жудасная грамадзянская вайна) робяць з сваімі дзецьмі? У іх ідзе пасьпяховы бізнэс? Яны жывуць у элітных кварталах, куды не пускаюць мясцовых афрыканцаў? Для іх пабудавалі раскошны гандлёвы дом, дзе ўсё, як у Парыжы або Вашынгтоне? І вось афрыканскі кашмар раптам (і ня ў першы раз) уварваўся ў гэтую штучную віртуальную рэчаіснасьць белых людзей. Сярод постацяў кашмару былі тэрарысты з легальнымі пашпартамі ЗША, Вялікай Брытаніі і Нідэрляндаў (зразумела, самалійскага і падобнага паходжаньня). Жыць у Афрыцы паралельна і аўтаномна ад афрыканцаў не атрымалася. І ніколі не атрымаецца. Дык можа было б лепш эўрапейцам і амэрыканцам жыць у сваіх краінах, у сваёй хрысьціянскай цывілізацыі? А Афрыку і вырашэньне афрыканскіх праблем можа лепш пакінуць самым афрыканцам? Можа лепш спыніць плынь экзатычных імігрантаў, якая цячэ ў заходнія краіны?

Сярод іншага зьвяртае на сябе ўвагу подзьвіг брытанскага героя-спэцназаўца. Аказваецца, там у спэцназе вучаць ратаваць людзей і дапамагаць людзям. А ня так, як у лукашыстоўскіх дзяржыморд-структурах: ненавідзець усё беларускае, біць і катаваць беларусаў, ламаць ногі студэнткам і г.д.

Павел Гулевіч

2/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024