У Сеціве перадрукоўваюць выказваньне «лубянскага дэмакрата» Навальнага, якога зараз актыўна дэманструюць ў Расеі на падстаўной ролі змагара з рэжымам (клон беларускага Мілінкевіча). Вось гэтае выказваньне:
«Беларуская мова — гэта нешта чароўнае: „рэстаран“. Нібыта пісьмовасьць прыдумалі хачыкі, якія аб’ядналіся з падонкамі»
Адчуваеце ўзровень гопніка? (Некалі адзін такі «журналіст» з Расеі, якога запрашаў Лукашэнка, напісаў у сваёй рускай газэце, што беларуская мова – гэта мова зэкаў і падонкаў. Навальны гэтага «журналіста», як бачым, чытаў, бо тут ня толькі ўзровень – тут асаблівая руская «ідэалёгія», рускай канторы.
Але самае цікавае ня ў гэтым (рускага хама ведаюць ва ўсім сьвеце). Самае цікавае – гэта выказваньне «беларускага інтэлігента». Вось што напісаў рэдактар часопіса «Архэ» В. Булгакаў (стар Свабода):
«Нічога надзвычай абразьлівага ў выказваньні Аляксея Навальнага я ня бачу. Выказваньні беларускага прэзыдэнта на гэтую тэму значна больш абразьлівыя»
(Маецца на ўвазе, відаць, Лукашэнка, хоць ён і не прэзыдэнт). Як казаў некалі незабыўны Дземянцей: «Ну что вы ат ніх хаціце?» П. Яновіч