“Францыя і ЗША: расьце падтрымка ўдараў па Сірыі”

10 сентября 2013 г.

Навіны

8 верасьня летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

Злучаныя Штаты і Францыя паведамілі, што заклікі краінаў Эўразьвязу (ЭЗ) даць “моцны адказ” артымліваюць ўсё большую падтрымку ваенным ударам, якімі будуць імкнуцца пакараць сірыйскі рэжым за мяркуемую хімічную атаку.

І Вашынгтон, і Парыж у суботу заявілі, што ўсё больш краін падтрымлівае ў прынцыпе выкарыстаньне ваенных сродкаў. Краіны ЭЗ асуджаюць “гэтае цынічнае выкарыстаньне хімічнай зброі”.

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры пасьля праведзеных у Летуве перамоваў з міністрамі замежных сувязяў ЭЗ сказаў, што колькасьць краін, гатовых прымяніць ваенныя сродкі, цяпер выяўляецца “двухзначнай лічбай”.

Пасьля гэтай сустрэчы міністры ЭЗ выступілі з заклікам прыняць захады супраць рэжыма прэзыдэнта Сірыі Башара аль-Асада.

ЭЗ не падтрымае наўпрасткі ваенныя дзеяньні, але Д. Кэры сказаў, што ЭЗ “заахвочвае” да гэтых “вельмі моцных заяваў”.

“Шэраг краін (што выяўляецца двухзначнай лічбай…) гатовыя на ваенныя дзеяньні”, — сказаў ён.

“Перайсьці да ваенных дзеяньняў гатовыя многія краіны, але якія рэальна мы можам выкарыстаць у ваенных дзеяньнях, мы абмяркоўваем”, — дадаў Д. Кэры.

ЗША абвінавачваюць рэжым Б. аль Асада ў тым, што ён 21 жніўня зрабіў атаку з выкарыстаньнем газаў каля Дамаска і атруціў больш за 1,4 тыс. людзей.

DMN inf.

Пераклаў з летувіскай В. Буйвал

Крыніца: http://kauno.diena.lt/naujienos/pasaulis/kariniai-konfliktai-ir-stichijos/prancuzija-ir-jav-parama-smugiams-sirijai-dideja-412741#.UiyS_Thr1wc